Цяцюшнік прамастаячы
Цяцю́шнік прамастаячы[3] (Euphrasia stricta) — від кветкавых раслін роду Цяцюшнік (Euphrasia) сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).
Цяцюшнік прамастаячы | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Падвід | ||||||||||||||||
|
Назвы
правіцьЦяцюшнік прамастойны[4], цяцюшнік прамы, кашэчы сардэчнік[4], зязюлька[4], шчыр[4], пельнік, чабрэц[5], кашачы сядзечнік[6][7][8].
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—50[4] см. Сцябло прамое, апушанае, чырвона-бурага колеру. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, шырокаяйцападобнай формы, з зубчастым краем, апушанае. Кветкі белага колеру з ліловым або ружовым адценнем. Пялёсткаў 5. Тычынак 4. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна-паразіт[9]. Мезафіт[9]. Расце на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых і засмечаных мясцінах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні[4].
Ахоўваецца на тэрыторыі Луганскай вобласці[9][10] Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[9].
Выкарыстанне
правіцьЛекавая расліна. Настой травы выкарыстоўваецца ў якасці вяжучага, процізапаленчага і гіпатэнзіўнага сродку[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь. — Спб, 1878.
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ а б в г Очанка прямая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідковевидання) / Укладачі: докт. біол. наук, проф. Т. Л. Андрієнко, канд. біол. наук М. М. Перегрим. — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. (укр.) ISBN 978-966-542-512-0
Літаратура
правіць- Кім Г. А. Цяцюшнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 306.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1143. Euphrasia stricta D. Wolff ex J.F. Lehm. (E. condensata Jord.) — Очанка прямая, или сжатая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 176. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
правіць- Очанка прямая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Euphrasia stricta D.Wolff // ИАС «ООПТ России» (руск.)