Сокал-каршачок

птушка
(Пасля перасылкі з Falco subbuteo)

Со́кал-каршачо́к[1], каршачок[1] (Falco subbuteo; нар. назвы: аралок, карагольчык, кабец[1]) — невялікая драпежная птушка сямейства Сакаліныя (Falconidae).

Сокал-каршачок
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Falco subbuteo Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175654
NCBI  344233
EOL  1049172
FW  369307
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 

Апісанне правіць

Даўжыня да 36 см, маса да 280 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне на спіне буравата-чорнае з шызым адценнем. Грудзі і брушка светла-вохрыстае з буйнымі цёмнымі стракацінамі. Падхвосе і галёнкі рыжыя. Кольцы вакол вачэй і ногі жоўтага колеру.

Арэал і біялогія правіць

Жыве на шырокай тэрыторыі Еўразіі і ў Паўночнай Афрыцы (акрамя тундраў і пустынь[1]). Насяляе лясы і лесастэпы. Аддае перавагу светлым лясам у спалучэнні з адкрытымі ландшафтамі. Гняздуецца на высокіх дрэвах. На большай частцы арэала пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы і трапічнай Азіі. Сілкуецца насякомымі і дробнымі птушкамі, якіх ловіць на ляту. Адкладвае да 4, зрэдку да 6 яек[1].


На тэрыторыі Беларусі малалікі, пералётны від, занесены ў Чырвоную кнігу.

Зноскі

Літаратура правіць