Фітна (англ.: Fitna; Нідэрланды, 2008) — кароткаметражны фільм нідэрландскага палітыка Герта Вілдэрса, накіраваны супраць ісламу, размешчаны ў інтэрнэце (на партале LiveLeak)27 сакавіка 2008 года на галандскай і англійскай мовах. На наступны дзень фільм быў выдалены з усіх сервераў LiveLeak з-за пагрозаў супрацоўнікам парталу. 30 сакавіка фільм ізноў з’явіўся на LiveLeak, але быў адразу жа выдалены па просьбе Герта Вільдэрса.

ФітнаM:
Fitna
Жанр дакументальны фільм[d]
Рэжысёр Скарлет Пімпернэл
Прадзюсар
Сцэнарыст Герт Вілдэрс
Скарлет Пімпернэл
Кампазітар Эдвард Грыг
Пётр Чайкоўскі
Кінакампанія Скарлет Пімпернэл
Працягласць 16:48
Краіна Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Мова нідэрландская
англійская
арабская
персідская
Год 27 сакавіка 2008[1]
IMDb tt1198399
Афіцыйны сайт

СюжэтПравіць

Фільм пабудаваны наступным чынам: прыводзіцца фрагмент адной з сураў Карана, затым даецца ілюстрацыя таго, як гэтая сура «увасабляецца ў жыццё» ісламскімі дзяржавамі і арганізацыямі.

РозгаласПравіць

У адказ на масавую незадаволенасць грамадзян, адміністратар нацыянальнага дамена Network Solutions зачыніў сайт http://www.fitnathemovie.com/, на якім можна было паглядзець і запампаваць фільм «Фітна», абмеркаваць яго.

З крытыкай фільма выступілі генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, прэм’ер-міністр Нідэрландаў Ян Петэр Балкенендэ, афіцыйныя прадстаўнікі АІК, Славеніі, ЗАЭ, Пакістану, Інданезіі, Бангладэша і Ірана[2].

Французскі Прэзідэнт Нікаля Сарказі афіцыйна заявіў, што Францыя павінна забяспечыць любую неабходную падтрымку Нідэрландам у падаўленні любога гвалту з боку мусульман з-за паказу «Фітны».

У сваім інтэрв’ю галандскай газеце Dutch Volkskrant дацкі карыкатурыст Курт Вестэргаард (Kurt Westergaard), чые карыкатуры на прарока Мухамеда ў 2006 годзе прывялі да масавых акцый пратэсту мусульман па ўсім свеце, заклікаў Герта Вільдэрса паказаць зняты ім антыісламскі фільм. Аднак, пасля, ён памкнуўся падаць у суд на яго, абвінаваціўшы галандскага палітыка ў незаконным выкарыстоўванні карыкатур пры здымках кароткаметражкі.

Крытыка з боку мусульманаўПравіць

У лютым 2008 года Пакістан на некалькі дзён абмежаваў доступ да сэрвісу YouTube за размяшчэнне трэйлера фільма[3].

Google прыняў пратэсты Пакістану і матэрыял быў выдалены з сайта.

У красавіку 2008 года ў інтэрнэце было апублікавана 10 хвіліннае відэа — «адказ на фільм “Фітна”, зроблены нянавісным крыжакам Вільдэрсам». У фільме хрысціян і іўдзеяў аб’яўляюць "тэрарыстамі", адным з галоўных ворагаў ісламу клічуць Папу Рымскага Бенедыкта XVI.[4]

КрыніцыПравіць

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. Генсек ООН засудив фільм "Фітна", що викликав обурення ісламського світу (укр.) 
  3. Pakistan blocks YouTube website (англ.) 
  4. Мусульманские фанатики сняли свою «Фитну» (руск.) 

СпасылкіПравіць