Маруна пахучая

(Пасля перасылкі з Galium odoratum)

Мару́на пахучая[3], дзяра́чка[3] (Galium odoratum) — кветкавая расліна роду Маруна (Galium) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).

Маруна пахучая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galium odoratum (L.) Scop., 1771

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502715
NCBI  35899
EOL  1107990
GRIN  t:103279
IPNI  750339-1
TPL  kew-87028

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30[3] см з тонкім паўзучым карэнішчам і з пахам кумарыну. Сцябло прамастойнае, голае, чатырохграннае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае па краі, у кальчаках (ніжняе па 6, верхняе — па 8). Каля асновы кальчакоў маецца кольца са шчацінак. Кветкі белага колеру, з чатырма пялёсткамі, у шышкападобных мяцёлках. Плод — падвойны арэшак з кручкападобнымі шчацінкамі.

Расліна ядавітая[3].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Еўропы і Азіі, таксама ў Алжыры[4]. Расце ў цяністых лясах, зарасніках, парках і садах на вільготных глебах. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[5].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[5][6].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Galium odoratum (L.) Scop. // Plants of the World Online — Kew Science (англ.)
  5. а б Подмаренник душистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Galium odoratum (L.) Scop. // ИАС «ООПТ России» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць