Саксаул белы

(Пасля перасылкі з Haloxylon persicum)

Саксаул белы (Haloxylon persicum) — від кветкавых раслін сямейства аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Саксаул белы

Расліна ў раёне Унайзы (Саудаўская Аравія)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haloxylon persicum Bunge ex Boiss. & Buhse (1860)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  151231
EOL  2872978
GRIN  t:18227
IPNI  165849-1
TPL  kew-2838918

Батанічнае апісанне правіць

Расліна прадстаўляе сабой моцны крывы стволік вышынёй 4,5-5 м са светла-шэрай карой. Ліставае покрыва адсутнічае, аднак яго функцыі выконваюць іголкі-лісточкі, размешчаныя на мясістых галінах. Расце ў барханах, пустынях і на водмелях, утварае чыстыя насаджэнні сярэдняй шчыльнасцю 400—500 кустоў на 1 га. Даволі вынослівы, дзякуючы чаму лёгка прыстасоўваецца да неўрадлівых глеб і пераносіць засуху. Цвіце ў маі-чэрвені.

Арэал правіць

Распаўсюджаны пераважна ў Пярэдняй (у тым ліку на тэрыторыі Ізраіля, Егіпта, Сінайскага паўвострава, паўднёвай частцы Ірака, Саудаўскай Аравіі, Ірана, Амана, ААЭ, Афганістана), Цэнтральнай (Кыргызстана, Туркменістана і г. д.), ПаўднёвайПакістане) і Усходняй АзііСіньцзян-Уйгурскай аўтаномнай акрузе, якая ўваходзіць у склад Кітая).

Шкоднікі правіць

На тэрыторыі Казахстана, Туркменістана і Узбекістана распаўсюджаны жук віду Turcmenigena varentzovi, які з’яўляецца шкоднікам гэтай расліны[3].

Выкарыстанне і значэнне правіць

Магутная каранёвая сістэма расліны ажыццяўляе рэгуляцыю ўтрымання арганічных рэчываў у пясчанай глебе. Драўніна хмызняку шырока выкарыстоўваецца ў дрэваапрацоўчай вытворчасці. Вылучаючы велізарную колькасць цеплавой энергіі пры згаранні, шырока выкарыстоўваецца ў якасці паліва.

Апяваўся ў многіх творах арабскіх паэтаў-класікаў.

Ахова правіць

Уключаны ў Чырвоную кнігу Мангістаўскай вобласці Рэспублікі Казахстан[4][5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Turcmenigena varentzov (англ.) (DOC)(недаступная спасылка). European and Mediterranean plant protect organization. eppo.int. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2015. Праверана 5 снежня 2015.
  4. Отырар. Энциклопедия. — Алматы: Арыс, 2005. — 450 с. — ISBN 9965172722.
  5. «Маңғыстау өсімдіктерінің каталогы» («Каталог растений Мангистауской области»). — Актау, 2006.