Hotline Miami 2: Wrong Numberкамп’ютарная інды-гульня ў жанры 2D Top-Down action, распрацаваная Dennaton Games. Выдаўцом з’яўляецца Devolver Digital. Падзеі гульні адбываюцца да і пасля падзей першай часткі, але сюжэт сфакусаваны на падзеях, што адбыліся пасля знішчэння Джэкетам (галоўным героем першай часткі) рускай мафіі па даручэннях, атрыманых з загадкавых паведамленняў па тэлефоне[4].

Hotline Miami 2: Wrong Number
Распрацоўшчыкі Швецыя Dennaton Games
Нідэрланды Abstraction Games
Выдавец WWDevolver Digital
Частка серыі Hotline Miami[d]
Даты выпуску Windows, macOS, Linux:
WW10 сакавіка 2015 года
[1]
PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation Vita:

Еўрапейскі Саюз 11 сакавіка 2015 года

Android:
WW4 жніўня 2015 года

Nintendo Switch:
WW19 жніўня 2019 года

Xbox One:
WW7 красавіка 2020 года
Жанр Top-Down action
Узроставыя
рэйтынгі
PEGI - 18+
ESRB - M
Стваральнікі
Геймдызайнер Jonatan Söderström[d]
Праграміст Jonatan Söderström[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, Mac OS, Linux, PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation Vita, Android, Nintendo Switch[2], Xbox One
Гульнявы рухавічок Game Maker
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу англійская, нямецкая, іспанская, французская, польская, бразільскі варыянт партугальскай мовы[d] і руская
Носьбіт лічбавая дыстрыбуцыя
Сістэмныя
патрабаванні
Кіраванне геймпад, клавіятура + мыш
Афіцыйны сайт

Hotline Miami 2 з’яўляецца апошняй гульнёй у серыі[5].

Гульнявы працэс правіць

Гульнявы працэс шмат у чым падобен на першую частку, але ў адрозненне ад яе ў Wrong Number з'явіліся ўзроўні складанасці (класічны і складаны). Складаны ровень адкрываецца пасля праходжання гульні на класічнай складанасці. На ім усе ўзроўні перавернуты і таксама маюць нязначныя змены ў некаторых дэталях, трохі змяняецца колеравая палітра, больш сур’ёзныя праціўнікі, а фіксацыю на цэлі выкарыстоўваць нельга[25].

У гульні з'явілася 13 кіраваных персанажаў. У кожнага з іх уласнае бачанне гісторыі, як у Джэкета і Байкера ў арыгінальнай гульні. Маскі з першай часткі прысутнічаюць ў гульні, таксама дададзены новыя маскі, што даюць новыя здольнасці. Кожны персанаж мае асаблівыя здольнасці: Коры можа рабіць перакаты пад варожым агнём, у Марка ёсць два пісталеты-кулямёты, якімі ён можа страляць у розныя бакі, разводзячы рукі, Алекс і Эш выкарыстоўваюць бензапілу і пісталет адпаведна, Тоні не выкарыстоўвае зброю, але яго ўдары смяротныя[26].

Анансаваны з выхадам гульні рэдактар узроўняў выйшаў восенню 2015 года[27].

Сюжэт правіць

Сюжэт у гульні падаецца рваным аповедам і скача ад аднаго перыяду часу да іншага. Ён ахапляе падзеі да, пасля і падчас падзей арыгінальнай гульні.

Храналагічна сюжэт пачынаецца ў 1985 годзе. Халодная вайна з СССР перарасла ў гарачую фазу, на Гаваях ідуць баі з савецкім дэсантам. У цэнтры падзей атрад «Прывідныя Ваўкі», у склад якіх уваходзіць салдат па мянушцы «Барада» (другарадны персанаж першай часткі), Джэкет (галоўны герой першай часткі) і яшчэ двое салдатаў - афраамерыканец Барнс і таўстун Дэніэлс. Нягледзячы на поспехі атрада, амерыканцы прайграюць у бітве, і атраду даюць загад захапіць найболей небяспечныя савецкія зоны, улучаючы электрастанцыю. Падчас апошняга задання Барнс гіне, тым часам як Барада выцягвае параненага Джэкета да выбуху электрастанцыі. Барада перадае экстраннае паведамленне пра эвакуацыю простым тэкстам без шыфру, раскрываючы сябе і ўсю аперацыю ворагу. Перад эвакуацыяй Барада аддае Джэкету іх супольную фатаграфію, якую раней зрабіў Эван Райт, прапануючы Джэкету сустрэцца як-небудзь і «узяць нешта за кошт установы» (дадзеная фраза часта мільгала ў прадаўнікоў у першай частцы гульні, у якіх Джэкет бачыў Дэна). Пасля вайны на Гаваях усіх салдат распускаюць і Барада пераязджае ў Сан-Францыска, дзе, як і марыў, адкрывае сваю крамку, але гіне праз паўгода падчас ядзернай бамбардзіроўкі горада, што паставіла канец вайне з СССР.

Паводле вынікаў мірнага дагавора рускія могуць жыць у Амерыцы і вольна і бяскарна рабіць што заўгодна. Урад звяртаецца да Генерала, былога Палкоўніка атрада «Прывідныя Ваўкі», за дапамогай супраць рускай мафіі, якая квітнее ў Амерыцы на працягу чатырох гадоў. Ён стварае арганізацыю «50 дабраславенняў», якая наймае розных забойцаў на выкананне іх заданняў па зачыстцы рускіх штабоў, выстаўляючы гэтыя атакі як напады бандытаў, якія самі падпісваюцца на дадзеную працу і не могуць проста так выйсці. Апроч герояў папярэдняй часткі, Джэкета і Байкера, у склад працаўнікоў арганізацыі ўваходзяць нацыяналіст Джэйк і Рыхтэр у пацучынай масцы з першай часткі. Джэйк гіне падчас зачысткі чарговага штаба рускай мафіі, але калі яму ўдаецца ўнікнуць гэтай долі, яго крыху пазней ліквідуе агент «50 дабраславенняў», каб засцерагчы сакрэтнасць арганізацыі (дадзены варыянт развіцця падзей не з’яўляецца кананічным).

У 1991 годзе праз два гады пасля падзей першай часткі Джэкета арыштоўваюць праваахоўныя органы. У судзе Джэкет сцвярджае, што на забойствы яго падштурхоўвала руская мафія, тым самым збіваючы расследаванне, бо ён адзіны ведаў, што насамрэч ён працаваў на Генерала. Шмат хто ўспрымае яго крывавыя прыгоды як гераічнасць, сярод іх — «Фанаты», група з пяці чалавек. Пісьменнік Эван піша кнігу пра прыгоды Джэкета, збіраючы доказы ад свайго сябра дэтэктыва Мэні Парда. Па матывах дадзеных забойстваў здымаецца фільм «Паўночная Жывёла» з акцёрам Марцінам Браўнам у галоўнай ролі. Пасля забойства боса рускай мафіі яе ўзначальвае яго Сын, які спрабуе вярнуць лідарскую пазіцыю мафіі, знішчаючы Калумбійскі Картэль.

Большасць з персанажаў гінуць падчас падзей дадзенай часткі. Марцін Браўн быў забіты падчас здымак фільма пісталетам з сапраўднымі патронамі. Адзін з наймітаў рускай мафіі быў забіты Фанатамі пасля таго, як ён пакінуў мафію, яго кінула дзяўчына, а сам ён прыняў наркотыкі вытворчасці мафіі. Фанаты штурмуюць адзін са штабоў рускай мафіі, аднак амаль усе гінуць ад рук Сына. Пазней высвятляецца, што Сын падчас штурму сам спажыў новы прадукт мафіі, пасля чаго ў магутным наркатычным прыходзе зрываецца з даху, забіўшы чатырох Фанатаў і некалькіх сваіх людзей. Тоні, адзіны выжылы, сцягвае целы Марка і Коры ў пакой, але дэтэктыў Парда забівае яго. Кожны з іх перад смерцю сустракае Рычарда — галюцынацыю ў форме чалавека ў масцы пеўня, які кажа ўсім, што іх дзеянні прывядуць іх да смерці, аднак героі не надаюць гэтаму значэння. Усе героі, якія так ці інакш перажылі падзеі гульні, знішчаны ў выніку фінальных дзеянняў, што ставіць кропку ў сюжэце Hotline Miami.

Сярод іншага, пісьменнік Эван звязваецца з Рыхтэрам, які збіраецца схавацца ад «50 дабраславенняў» на Гаваях і просіць Эвана аплаціць квіток яго маці ў памен на яго гісторыю. Высвятляецца, што арганізацыя прымусіла яго выконваць гэтыя забойствы, пагражаючы забіць яго пажылую і хворую маці. Пасля забойства цяперашняй дзяўчыны Джэкета на загад арганізацыі Рыхтэра садзяць у турму, да яго дасылаюць агента ліквідаваць яго, але Рыхтэр забівае яго, а пазней падчас бунту збягае пад прыкрыццём паліцыянта. Дэтэктыў Парда расследуе загадкавыя забойствы невядомага «Мясніка Маямі», які не пакідае доказаў на месцы злачынстваў; дэтэктыў таксама выкарыстоўвае сваё становішча, каб забіваць розныя групы злачынцаў. Аднак пазней яму сніцца кашмар, дзе яго раскрывае, спрабуе арыштаваць і забівае паліцыя, даводзячы факт, што Парда і ёсць «Мяснік Маямі», які сваімі забойствамі хоча прыцягнуць увагу і дамагчыся славы. Пасля кашмару Парда барыкадуецца дома ў надзеі схаваць сваё дачыненне да злачынстваў. Спробы Эвана напісаць кнігу пра Джэкета азмрочваюцца, калі яго сям’я можа разваліцца з-за яго апантанасці працай над кнігай; тое ж самае пацвярджае Рычард у галюцынацыі, які таксама тлумачыць, што яго кніга не будзе мець значэння. Гулец можа зрабіць выбар: або працягнуць дапісваць кнігу, або ўз’яднацца з сям'ёй.

Пад канец гульні, на Гаваях, Рыхтэр са сваёй маці глядзяць экстранны рэпартаж з месца забойствы прэзідэнтаў ЗША і СССР, меркавана забітых кілерамі з арганізацыі. З’яўляецца Рычард, які кажа Рыхтэру, што наступныя падзеі няможна змяніць, і Рыхтэр згаджаецца. СССР расцэньвае забойства прэзідэнта як акт агрэсіі і скідае ядзерныя бомбы на Гаваі і Маямі. Усе астатнія героі гінуць. Апошняя сцэна паказвае зняволенага Джэкета перад выбухам.

Пры некананічным развіцці сюжэта Эван знаходзіць на мёртвым целе Джэйка дыскету з меркаваным адрасам «50 дабраславенняў» і, прыйдучы на месца, знаходзіць кілераў арганізацыі, якія просяць героя пайсці, і Эван падначальваецца.

Пры пачатку гульні на высокім узроўні складанасці ўсе мёртвыя сюжэтныя персанажы з’яўляюцца за сталом і змушаны ўступаць у дыялог з Рычардам, які зноў папярэджвае ўсіх, што іх дзеянні ў выніку ні да чаго не прывядуць. Усе героі паміраюць у тым парадку, у якім раней памерлі ў гульні, аднак Барада памірае апошнім; перад гэтым ён пазнае ў Рычардзе знаёмага, і Рычард кажа яму, што ён не жадаў Барадзе ўсяго гэтага і хацеў бы сустрэцца пры іншых акалічнасцях. Пасля Рычард умыкае праектар з фільмам «Паўночная Жывёла», а ўсе героі змушаны перажыць усе падзеі зноў.

Заўвагі правіць

  1. Hotline Miami в Steam
  2. Hotline Miami Collection - Available Now on Nintendo Switch (руск.). Праверана 19 жніўня 2019.
  3. Системные требования Hotline Miami 2
  4. Aziz, Hamza. Hero worship gone wrong in Hotline Miami 2(недаступная спасылка). Destructoid (19 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2015. Праверана 15 верасня 2021.
  5. Newman, Jared. Hotline Miami 2 Is Everything a Sequel Shouldn’t Be (and That’s Good). Time (19 чэрвеня 2013).
  6. Hotline Miami 2: Wrong Number for PS4(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2015. Праверана 10 сакавіка 2015.
  7. Hotline Miami 2: Wrong Number for PC(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2015. Праверана 10 сакавіка 2015.
  8. Hotline Miami 2: Wrong Number for Vita(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 10 сакавіка 2015.
  9. Hotline Miami 2: Wrong Number for PS4. Metacritic. Праверана 10 сакавіка 2015.
  10. Hotline Miami 2: Wrong Number for PC. Metacritic. Праверана 10 сакавіка 2015.
  11. Hotline Miami 2: Wrong Number for Vita. Metacritic. Праверана 10 сакавіка 2015.
  12. Chris Carter. Review: Hotline Miami 2: Wrong Number - More of the old ultraviolence(недаступная спасылка). Destructoid (10 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2015. Праверана 10 сакавіка 2015.
  13. Shea, Brian. Hotline Miami 2: Wrong Number. Game Informer (10 сакавіка 2015). Праверана 10 сакавіка 2015.
  14. Danny O'Dwyer. Hotline Miami 2: Wrong Number review: Hotter, Better, Faster, Longer. GameSpot (11 сакавіка 2015). Праверана 11 сакавіка 2015.
  15. David Houghton. Hotline Miami 2: Wrong Number review. GamesRadar (11 сакавіка 2015). Праверана 11 сакавіка 2015.
  16. Rad, Chloi. Hotline Miami 2: Wrong Number Review. IGN (10 сакавіка 2015). Праверана 10 сакавіка 2015.
  17. Thursten, Chris. Hotline Miami 2: Wrong Number review. PC Gamer (10 сакавіка 2015). Праверана 10 сакавіка 2015.
  18. Griffin McElroy. Hotline Miami 2: Wrong Number review: A History of Violence. Polygon (10 сакавіка 2015). Праверана 10 сакавіка 2015.
  19. Burns, Steven. Hotline Miami 2: Wrong Number Review. VideoGamer.com (10 сакавіка 2015). Праверана 10 сакавіка 2015.
  20. Carlson, Alex. Review: Hotline Miami 2. Hardcore Gamer (12 сакавіка 2015). Праверана 13 сакавіка 2014.
  21. Joe Donnelly. Hotline Miami 2: Wrong Number review (англ.). The Daily Telegraph (25 сакавіка 2015). Праверана 12 верасня 2015.
  22. Random_Phobosis. Рецензия на Hotline Miami 2: Wrong Number (28 сакавіка 2015).
  23. Берлинский, Гоша. Только Бог простит: рецензия на Hotline Miami 2: Wrong Number (16 сакавіка 2015).
  24. Козлов, Артемий. Министерство культуры. Обзор Hotline Miami 2: Wrong Number (руск.). Игромания (12 сакавіка 2015). Праверана 12 ліпеня 2015.
  25. Corriea, Alexa Ray. Hotline Miami 2 introduces unlockable hard mode, characters with more personality. Polygon (23 жніўня 2013).
  26. Eurogamer. Hotline Miami 2: Wrong Number - Eurogamer Preview. YouTube (11 красавіка 2014).
  27. Dennaton Interactive Design of the Future: The Editor’s final code submitted for port and testing