Hotline Miami
Hotline Miami — камп’ютарная гульня ў жанры 2D Top-Down action, распрацаваная Юнатанам Сёдэрстромам і Дэнісам Ведзінам, якія раней працавалі разам над гульнёй Keyboard Drumset Fucking Werewolf[4]. Выдавец Devolver Digital. Выпушчана 23 кастрычніка 2012 года для Windows з дапамогай сэрвісу Steam. Асаблівасцямі гульні з’яўляюцца выгляд зверху, элементы стэлса, надзвычайная жорсткасць, а таксама сюррэалістычны сюжэт і аўтэнтычны саўндтрэк. Пры працы над гульнёй распрацоўнікі натхняліся культурай васьмідзясятых гадоў. Таксама вялікай крыніцай натхнення служыў фільм «Драйв» — імя Нікаласа Віндынга Рэфна згадана асобнай графой у тытрах.
10 сакавіка 2015 года выйшаў працяг гульні пад назвай Hotline Miami 2: Wrong Number, які завяршае ўсе сюжэтныя лініі арыгінала.
Гульнявы працэсПравіць
Hotline Miami падзелена на некалькі частак, кожная з якіх падзелена на этапы. У пачатку кожнага этапу галоўны герой прачынаецца ў сваёй кватэры і слухае зашыфраваныя лісты, дасыланыя яму на аўтаадказнік. У кожным паведамленні пратаганіста просяць зрабіць пэўную руцінную працу ў паказаным месцы. Паведамленні з’яўляюцца метафарай для рэальнага задання — забіць усіх па названым у паведамленні адрасе. Перад пачаткам місіі герою прапануюць надзець адну з мноства звярыных масак — кожная з іх дае гульцу пэўныя ўласцівасці, палягчае ці ўскладняе гульнявы працэс. Пераход паміж этапамі галоўны пратаганіст здзяйсняе, сядаючы ў анімаваную мадэль футурыстычнай машыны, якая спалучае ў сабе некалькі аўто з рэальнага жыцця. Найболь яна падобная да DMC-12. У гульні ж яна называецца Acado GT.
На кожным этапе гульцу даецца мэта — амаль заўсёды яна зводзіцца да таго, каб забіць усіх праціўнікаў. Часам пад канец этапа гульца чакае бітва з босам ці пошук патрэбных для працягу прадметаў. Гулец мае доступ да шырокага арсенала халоднай, кідальнай і агнявой зброі, кожная з якіх у рознай ступені падыходзіць для розных стыляў праходжання. Пры гэтым галоўны герой памірае з аднаго ўдару (выняткі: маскі «Руфус» і «Эрл»), і кожная, нават нязначная памылка здольная прывесці да паразы.
Для аблягчэння гульні распрацоўнікі стварылі магчымасць адразу ж пачаць місію з найбліжэйшага пункту захавання, націснуўшы на R (версія для камп’ютара), што дазваляе праз спробы і памылкі выявіць найлепшую паслядоўнасць дзеянняў. Пад канец місіі вядзецца падлік ачкоў на аснове таго, якім чынам гулец праходзіў місію — залежнасці ад канечнага ліку гульцу можа адкрывацца новая зброя ці маска.
СюжэтПравіць
Сюжэт у Hotline Miami пададзены як «суб’ектыўны аповед», а адлюстраванне рэальнасці змяняецца залежна ад самога персанажа гульні. Агулам сюжэт даволі неадназначны, а ўсё напісанае ніжэй толькі спроба больш аб’ектыўна скампанаваць яго. Некаторыя часткі гульні пададзены па-за храналагічным парадкам.
ПерадгісторыяПравіць
Адносіны паміж СССР і Злучанымі Штатамі падчас халоднай вайны напальваюцца, Савецкі Саюз высаджвае войскі на Гаваях. Падчас вайны ЗША давялося аддаць Гаваі. Пасля сканчэння вайны СССР скідае ядзерную бомбу на Сан-Францыска і змушае ЗША стварыць Руска-Амерыканскую кааліцыю. Савецкія грамадзяне атрымліваюць права вольна жыць на тэрыторыі Амерыкі, у шмат якіх штатах пачала квітнець злачынная дзейнасць рускай мафіі.
Асноўны пратаганіст гульні — невядомы чалавек, якога фанаты называюць «Джэкетам» (за студэнцкую куртку, якую ён носіць на працягу гульні), або «Рычардам» (па назве першай маскі), але ніводны з персанажаў не называе яго імя. У пачатку гульні ён бачыць сон, у якім тры апранутыя ў звярыныя маскі незнаёмцы абмяркоўваюць учынкі Джэкета і яго самога. Джэкет прачынаецца ва ўласнай кватэры 3 красавіка 1989 года пад гук аўтаадказніка. На аўтаадказніку запісана паведамленне, у якім яго просяць прыняць дастаўленую яму скрынку з печывам і «ўважліва прачытаць яго склад». У скрынцы ён знаходзіць звярыную маску (званую ў гульні «Рычард»), а таксама заказ на здабычу таямнічай валізы ў пэўным будынку і забойства ўсіх там прысутных. Пасля выканання заказу Джэкет працягвае атрымваць паведамленні і выконваць ўказанні ў іх. Паміж сканчэннем місіі і прыездам дадому ён наведвае гастраномы і відэасалоны — у кожным з іх ён знаходзіць аднаго і таго ж барадатага прадаўца (званага фанатамі «Барадой»), які прыязна аддае Джэкету пакупку «за кошт установы», а таксама каментуе здзейсненыя галоўным героем забойствы, не падазраючы пра ўчынкі Джэкета. З кожным разам гэтыя візіты робяцца ўсё больш і больш дзіўнымі.
У адной з місій герой падчас выканання заказу знаходзіць паўжывую прастытутку і прыносіць яе дадому. Ён заводзіць з ёй адносіны, і яна пасяляецца ў яго кватэры ў той час, як ён працягвае выконваць заказы і ўказанні аўтаадказніка.
Падчас чарговай зачысткі Джэкету прыходзіць паведамленне, у якім яго просяць прыехаць у офіс мясцовай тэлефоннай кампаніі. Па прыездзе ён выяўляе, што будынак напоўнены трупамі офісных працаўнікоў, а ў файлах кампаніі капаецца таямнічы байкер у шлеме. Паміж імі адбываецца сутычка, у выніку якой Джэкет цяжка раніць Байкера.
Джэкет вяртаецца ў сваю кватэру. З гэтага моманту у Джэкета ўсё часцей здараюцца галюцынацыі — ён пачынае бачыць забітых ім людзей ва ўласнай кватэры, а таксама ў крамах, якія ён наведвае, хоць ні прадавец, ні выратаваная ім дзяўчына іх не бачаць. Джэкет працягвае выконваць заказы, і падчас аднаго з іх яго ледзь не ловіць атрад SWAT. Пасля ўцёкаў з напоўненага SWAT’аўцамі будынка ён заходзіць у гастраном і выяўляе на падлозе труп Байкера. Барада кажа Джэкету, што «ўсё гэта — выдумка», і пасля кароткага белага шуму труп знікае — пры гэтым Барада працягвае паводзіць сябе, быццам нічога не здарылася. Пасля наведання гастранома ў кожнай з наступных крам Джекет выяўляе труп Барады і Рыхтэра, які стаіць за касай і выганяе Джекета з крамы.
Вяртаючыся пасля выканання чарговага заказу, Джэкет знаходзіць у сваёй ванне труп яго дзяўчыны з прастрэленай галавой. Забойца дзяўчыны, Рыхтэр, знаходзіцца ў пакоі Джэкета, апрануты ў маску пацука. Заўважыўшы Джэкета, ён адразу ж страляе і трапляе ў тулава. У паўжывога Джэкета зноў здараецца галюцынацыя, у якой ён устае са сваёй пасцелі і выяўляе ўласны труп, а таксама аднаго з незнаёмых з яго мінулых галюцынацый — вандроўніка ў пеўневай масцы пад імем Рычард. Ён паведамляе Джэкету, што гэта іх апошняя сустрэча і што Джэкет «ніколі не ўбачыць поўнай карціны». Потым адзенне Джэкета змяняецца на медычны халат і ён выяўляе сябе ў шпітальным ложку. Ён падае на калені і сваімі рукамі раздзірае ўласную галаву на часткі (або яго галава разрываецца ад болю).
Пазней Джэкет прачынаецца ў мясцовым шпіталі — над ім стаяць афіцэр паліцыі і доктар, яны абмяркоўваюць здзейсненыя ім злачынствы і яго далейшы лёс. Як аказалася, стрэл у галаву не прывёў да смерці, але пагрузіў Джэкета ў кому. Афіцэр прыкмячае, што дзяўчына Джэкета мёртвая і што яны ўжо злавілі галоўнага падазронага. Джэкет, нягледзячы на жудасныя болі, збягае са шпіталя і вяртаецца да сваёй кватэры, выяўляючы, што яна разрабавана і разбураная (або, магчыма, яна была такой заўсёды, а здавалася прыбранай толькі ў галюцынацыях), а яго машына знявечана. Ён пераапранаецца ў сваё штодзённае адзенне і адпраўляецца ў паліцэйскі ўчастак, учыняючы ў ім пабоішча і даходзячы да памянёнага афіцэрам «галоўнага падазронага»; «чалавекам у пацучынай масцы» аказваецца той жа мужчына, што забіў Бараду і выганяў галоўнага героя з крам да гэтага (потым мы пазнаем, што Барада і Рыхтэр, якія з’яўляюцца як прадаўцы, былі галюцынацыяй Джэкета ў коме). Ён дзівіцца з’яўленню Джэкета і просіць прабачэння за забітую ім дзяўчыну, кажучы, што ў гэтым не было нічога асабістага. Пасля ўдару Джэкета ён прызнаецца, што яму прыходзілі такія ж паведамленні, як і галоўнаму герою, але кажа, што не мае ніякіх адказаў для яго. Пасля гэтага ў гульца з’яўляецца выбар: пакінуць Рыхтэра ці задушыць яго (нягледзячы на выбар Рыхтэр застанецца ў жывых). Так ці інакш, Джэкет бярэ паліцэйскія дакументы, з якіх пазнае адрас боса рускай мафіі. Пазней, забіўшы ўсіх у казіно, дзе сядзіць адзін з памагатых боса рускай мафіі, Джэкет выпытвае інфармацыю пра месцазнаходжанне самога боса.
Надалей, ён наведвае логава мафіі і ўчыняе ў ім разню, забівае ўсіх унутры, у тым ліку частку мафіі. Потым Джэкет павольна выходзіць на балкон, што знаходзіцца за трупам боса, выкідае фатаграфію (гісторыя якой тлумачыцца ў другой частцы гульні) у пустэчу і запальвае цыгарэту пад тытры.
Сюжэтная лінія БайкераПравіць
Пасля сканчэння тытраў гульцу даецца магчымасць згуляць за Байкера, якому, як аказваецца ў сюжэце, прыходзілі дакладна такія ж паведамленні, як і Джэкету. У адрозненне ад Джэкета, ужо праз некалькі заказаў Байкер хоча вызваліцца ад свайго абавязку забіваць людзей па загадах, і ён пачынае шукаць людзей, якія стаяць за званкамі. Гэтыя пошукі прыводзяць яго ў тэлефонную кампанію, дзе ён, пачаўшы капацца ў файлах, натыкаецца на Джэкета. У адрозненне ад сюжэтнай лініі Джэкета, дзе Байкер уяўляецца гульцу як забойца ўсіх супрацоўнікаў і маньяк, што адразу ж накінуўся на Джэкета, ва ўласнай сюжэтнай лініі ён спачатку просіць Джэкета выйсці з будынка, і першым накідваецца менавіта Джэкет. Пасля кароткай бойкі Байкер, баронячы сябе, забівае Джэкета і, здабыўшы патрэбныя дакументы, ідзе з офіса тэлефоннай кампаніі. Па знойдзеных у дакументах наводках Байкер адпраўляецца ў месца, адкуль шлі тэлефанаванні, і заўважае прыбіральніка, які спускаецца ў каналізацыю. Ідучы следам за ім, ён выяўляе пад зямлёй пакой, напоўнены звярынымі маскамі і тэлефонамі. У гэтым пакоі Байкер знаходзіць двух прыбіральнікаў, якія стаялі за ўсімі заказамі.
Стандартная канцоўкаПравіць
Байкер падбягае да прыбіральнікаў і патрабуе тлумачэнняў, навошта яны здзяйснялі ўсе заказы. Калі да гэтага гулец не сабраў усіх раскіданых па ўзроўнях літар, прыбіральнікі заяўляюць, што ім проста было сумна, і што гэта было для іх гульнёй. Гулец можа забіць прыбіральнікаў ці пакінуць іх у жывых, але незалежна ад выбару гульня скончыцца дэманстрацыяй Байкера, які з’язджае на матацыкле, пакуль ідуць тытры.
Утоеная канцоўкаПравіць
Каб атрымаць утоеную канцоўку, трэба сабраць усе раскіданыя па ўзроўнях літары і скласці з іх пароль «IWASBORNINTHEUSA», а потым праверыць змешчаны па дарозе да каналізацыі камп’ютар перад сустрэчай з прыбіральнікамі. У гэтай канцоўцы прыбіральнікі тлумачаць, што іх планам было падарваць дзейнасць Руска-Амерыканскай Кааліцыі шляхам планамернага знішчэння членаў рускай мафіі пад кіраўніцтвам патрыятычнага фронту, вядомага як «50 блаславенняў». Прыбіральнікі таксама адзначаць, што ўсе члены клана, улучаючы Байкера, уласнаруч падпісаліся на сваю місію — гэта тлумачыць наяўнасць у кватэрах Байкера і Джэкета ўлётак ад вышэйзгаданага фронту, а таксама імкненне Джэкета знішчыць частку рускай мафіі і тое, чаму Джэкет, не задумваючыся, выконваў заказы адпачатку гульні. Таксама прыбіральнікі раскрываюць, што яны — толькі малая доля арганізацыі, чыя дзейнасць разгалінавана па ўсёй краіне. Пасля гэтага Байкер можа або забіць прыбіральнікаў, або пакінуць іх у жывых. Ён выходзіць з каналізацыі і пад павольна бягучыя тытры з’язджае на сваім матацыкле.
СаўндтрэкПравіць
Афіцыйны саўндтрэк гульні можна знайсці на старонцы выдаўца ў сэрвісе SoundCloud[5]. Пазней саўндтрэк стаў даступны для куплі ў Steam як загружаны кантэнт для гульні[6].
№ | Назва | Выканавец | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Horse Steppin» | Sun Araw | 10:10 | ||||||
2. | «Hydrogen» | M.O.O.N. | 4:49 | ||||||
3. | «Paris» | M.O.O.N. | 4:31 | ||||||
4. | «Crystals» | M.O.O.N. | 4:49 | ||||||
5. | «Vengeance» | Perturbator | 2:53 | ||||||
6. | «Deep Cover» | Sun Araw | 8:05 | ||||||
7. | «Miami» | Jasper Byrne | 3:19 | ||||||
8. | «Hotline» | Jasper Byrne | 3:12 | ||||||
9. | «Knock Knock» | Scattle | 4:04 | ||||||
10. | «Musikk per automatikk» | Elliott Berlin | 3:05 | ||||||
11. | «Miami Disco» | Perturbator | 4:31 | ||||||
12. | «Release» | M.O.O.N. | 6:02 | ||||||
13. | «A New Morning» | Eirik Suhrke | 2:28 | ||||||
14. | «Flatline» | Scattle | 2:14 | ||||||
15. | «Silver Lights» | CoConuts | 6:36 | ||||||
16. | «Daisuke» | El Huervo feat. Shelby Cinca | 2:42 | ||||||
17. | «Turf» | El Huervo | 5:04 | ||||||
18. | «Crush» | El Huervo | 2:40 | ||||||
19. | «Electric Dreams» | Perturbator | 4:45 | ||||||
20. | «Inner Animal» | Scattle | 3:40 | ||||||
21. | «It's Safe Now» | Scattle | 2:43 | ||||||
1:32:22 |
Бонусныя кампазіцыі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Выканавец | Працягласць | ||||||
22. | «To The Top» | Scattle | 1:58 | ||||||
1:58 |
РаспрацоўкаПравіць
За некалькі дзён да выпуску Hotline Miami распрацоўнікі адкрылі ў Маямі тэлефонную лінію, на якую кожны ахвотнік мог пакінуць уласны галасавы ліст. Некаторыя з гэтых лістоў былі выкарыстаны ў афіцыйным трэйлеры гульні, створаным праз некалькі дзён пасля яе выхаду[7].
У лістападзе 2012 года для гульні выйшаў патч, што дадае магчымасць гуляць з дапамогай геймпада, а таксама выпраўляе памылкі гульні, дасканаліць графіку і дадае дадатковую частку — 'Highball'[8].
У сярэдзіне снежня 2012 года Devolver Digital паведамілі пра продаж больш за 130 000 копій гульні за сем тыдняў з часу выпуску. У сваім інтэрв’ю для сайта Eurogamer менеджэр кампаніі Грэм Стразерс паведаміў, што яго «распірае ад гонару» за стваральнікаў гульні, Юнатана Сёдэрстрома і Дэніса Ведзіна, дадаўшы, што «яму трапіліся даволі таленавітыя хлопцы»[9].
У інтэрв’ю для сайта «Pocket Gamer» Сёдэрстром паведаміў, што каманда распрацоўнікаў спрабуе звязацца з Sony з нагоды пераносу гульні на кансолі PlayStation 3 і PlayStation 4 і партатыўную Vita з умовай прыцягнення пабочнай фірмы-распрацоўніка, якая мае досвед партавання гульняў на іншыя платформы. Апроч гэтага, стваральнікі планавалі перанесці гульню на iOS і Android[10], аднак амаль праз год адмовіліся ад задумы, тлумачыўшы сваё рашэнне нязручным кіраваннем на гэтых прыладах[11].
Аднак, вясной 2015 года гульня была выпушчана для Amazon Fire TV і NVIDIA Shield (версія для Shield працуе і на іншых прыладах). Гуляць у яе можна толькі пры наяўнасці геймпада.
ВодгукіПравіць
Агрэгатар | Адзнака |
---|---|
GameRankings | 85.36%[12] |
Metacritic | 85/100[13] |
Публікацыя | Адзнака |
---|---|
Edge | 9/10[14] |
Eurogamer | 10/10 [15] |
Game Informer | 7.75/10[16] |
GamesRadar+ | [17] |
GameTrailers | 8.7/10[18] |
IGN | 8.8/10[19] |
PC Gamer (Вялікабрытанія) | 86/100[20] |
VideoGamer.com | 9/10[21] |
Absolute Games | 30%[22] |
Игромания | 8.0/10[23] |
Hotline Miami атрымала хвалебныя водгукі ад большасці прафесійных крытыкаў. Агульная ацэнка гульні на сайтах Game Rankings і Metacritic складае 85,36 % і 86/100[12][13]. Крытыкамі адзначаліся: ярка зробленае выкананне гульні, добра перададзеная атмасфера Маямі васьмідзясятых гадоў, а таксама бязлітасныя сутычкі з ворагамі, у якіх гулец, знаходзячыся ў меншасці, павінен звяртацца да сваёй хітрасці, каб знаходзіць выйсце з безнадзейных сітуацый. Асобную хвалу атрымаў саўндтрэк, што падкрэслівае агульнае выкананне гульні.
ЗаўвагіПравіць
- ↑ Hotline Miami у Steam
- ↑ Hotline Miami (англ.). Steam. Праверана 23 жніўня 2018.
- ↑ а б в г д е ё Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
- ↑ Keyboard Drumset Fucking Werewolf - афіцыйны сайт . Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013.
- ↑ Devolver Digital. Hotline Miami - Official Soundtrack (англ.). SoundCloud. Праверана 26 лістапада 2015.
- ↑ Richard Mitchell. Hotline Miami soundtrack hits Steam, game on sale for $5 (англ.). Engadget (13 студзеня 2024). Праверана 20 жніўня 2018.
- ↑ Hotline Miami checks its voicemail — Destructoid
- ↑ Hotline Miami Gets Controller Support — IGN
- ↑ The Hotline Miami sales story, and more • News • PC • Eurogamer.net
- ↑ Hotline Miami dev talking to Sony about bringing the super-violent indie hit to Vita | Hotline Miami news | PlayStation Vita | Pocket Gamer
- ↑ [1] Nope. Controls would suck.
- ↑ а б GameRankings - Hotline Miami
- ↑ а б Metacritic - Hotline Miami
- ↑ Hotline Miami review . Edge (2 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2012.
- ↑ Eurogamer: Hotline Miami Review
- ↑ Reeves, Ben. Hotline Miami . Game Informer (5 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2012.
- ↑ Saldana, Giancarlo. Hotline Miami Review . GamesRadar (31 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2012.
- ↑ Hotline Miami Review . GameTrailers (8 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2012.
- ↑ IGN - Hotline Miami Review
- ↑ Smith, Graham. Hotline Miami review . PC Gamer (1 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2012.
- ↑ Cameron, Phill. Hotline Miami Review . VideoGamer.com (24 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 24 снежня 2012.
- ↑ Random_Phobosis. Обзор игры Hotline Miami (руск.). Absolute Games (13 лістапада 2012). Праверана 12 ліпеня 2015.
- ↑ Козлов, Артемий. Hotline Miami (руск.). Игромания (27 лістапада 2012). Праверана 12 ліпеня 2015.