Хмель
род раслін сямейства канаплёвых
(Пасля перасылкі з Humulus)
Хмель[3] (Humulus) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства каноплевых.
Хмель | |||||||||||||
Humulus lupulus L. | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Humulus L., 1753 | |||||||||||||
Віды | |||||||||||||
|
Агульнае
правіцьУсе віды хмелю — ліяны, растуць хутка. Лісце зверху цёмна-зялёнае, знізу светла-зялёнае. Кветкі аднаполыя, расліны двухдомныя. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Плод — сціснуты бялёса-шэры арэшак, які паспявае ў верасні.
Сустракаецца толькі ў Паўночным паўшар’і. З-за сваёй патрэбы ў вільгаці звычайна расце на вільготных месцах: краях балот, узлесках, сярод хмызнякоў і інш., не трывае доўгай засухі. Хмель вырошчваюць як сельскагаспадарчую культуру, галоўным чынам для піваварнай прамысловасці.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
правіць- Хмель(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хмель