Хмель звычайны

від раслін
(Пасля перасылкі з Humulus lupulus)

Хмель звычайны[3], Хмель[4][5][6] (Húmulus lúpulus) — від травяністых шматгадовых раслін роду Хмель (Humulus) сямейства каноплевыя (Cannabaceae).

Хмель звычайны

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Humulus lupulus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19160
NCBI  3486
EOL  595013
GRIN  t:19415
IPNI  303502-2
TPL  kew-2855039

Батанічнае апісанне

правіць
 
 
Разнастайныя формы лісця

Шматгадовая ліяна.

Сцябло ўецца па гадзіннікавай стрэлцы, чатырохграннае, полае ўнутры, пакрыта вострымі шыпамі, да 7 м у даўжыню. Карэнішча доўгае, паўзучае.

Лісце ля аснавання далонепадобнае трох-пяцілопасцевае, глыбока сэрцападобнае, з яйкападобнымі завостранымі лопасцямі, па краі буйнапілаватае, супраціўнае, з доўгімі хвосцікамі; верхняе лісце суцэльнае.

Мужчынскія суквецці на галінах другога парадку ў выглядзе мяцёлкавых суквеццяў, якія складаюцца з дыхазіяў, пераходзячых у завіткі. Мужчынскія кветкі дробныя, зялёныя, з пяцілістковым калякветнікам і пяццю тычынкамі з прамымі ніткамі. Жаночыя кветкі ў шышкападобных складаных суквеццях. Лускі шышак, размешчаныя парамі, уяўляюць сабой прылісткі неразвітага лісця, у пазусе якіх знаходзяцца падвойныя завіткі з двух-чатырох або шасці кветак, без кветак першага парадку. Прыкветкі пры плодзе разрастаюцца і нясуць жоўтыя залозкі, якія змяшчаюць лупулін. Жаночыя кветкі складаюцца з песціка, ля аснавання аточанага плёнчатым цэльнакрайнім кубкападобным калякветнікам. Цвіце ў ліпені — жніўні.

Плод — арэх са спіральна згорнутым зародкам, спее ў жніўні — верасні.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Расліна шырока распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; сустракаецца таксама на поўначы АфрыкіМарока). Радзіма расліны невядомая.

У Расіі распаўсюджаны амаль паўсюдна ў еўрапейскай частцы і Заходняй Сібіры, за выключэннем Крайняй Поўначы, на Каўказе і Алтаі.

Расце па далінах рэк, ярах, у прырэчных і байрачных  (руск.) сырых шыракалістых лясах  (руск.), па хмызняковых зарасніках, у вербалозе.

Здаўна разводзіцца на спецыяльных плантацыях.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Спасылкі

правіць
  • Хмель обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)