Шчыталіснік звычайны

(Пасля перасылкі з Hydrocotyle vulgaris)

Шчыталі́снік звыча́йны[3] (Hydrocotyle vulgaris) — кветкавая расліна з роду Шчыталіснік (Hydrocotyle) сямейства Араліевыя (Araliaceae).

Шчыталіснік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrocotyle vulgaris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182170
NCBI  82091
EOL  596968
IPNI  843768-1
TPL  kew-2856402
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

Апісанне правіць

Шмат- або двухгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым сцяблом даўжынёй 10—60 (100) см, якое ўкараняецца, у вузлах развіваюцца лісце і кветаносы. Лісце на доўгіх, у верхняй частцы валасістых чаранках з маленькімі акруглымі прылісткамі; ліставыя пласцінкі акруглыя, дыяметрам 1,5—4 см, зверху голыя, знізу часта валасістыя, па краі двойчы або проста гародчатыя, да слаба лопасцевых, шчыткападобна прымацаваны ў цэнтры да чаранка. Суквецці адзіночныя або па 2—3 на тонкім кветаносе. Кветкі дробныя, амаль сядзячыя, нешматлікія, з адным скурыстым яйкападобным крыючым лістом; пялёсткі яйкападобныя, плоскія, белыя. Плод — віслаплоднік з чырванаватымі бародаўкамі.

Пашырэнне правіць

Пашырэнне: Атлантычная і Сярэдняя Еўропа, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі выключна рэдкі від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Месцы росту: забалочаныя чорнаальховыя лясы, лугі, тарфянікі; часам трапляецца ў вадзе.

Асаблівасці біялогіі правіць

Цвіце ў ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць