Нагалаватка
Нагалаватка[3] (Jurinēa) — род раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Нагалаватка | |||||||||||||||||||
Jurinea mollis | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Jurinea Cass. (1821) | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Jurinea alata (Desf.) Cass.
| |||||||||||||||||||
|
Таксанамічную назву род атрымаў у гонар швейцарскага прафесара медыцыны і прыродазнаўца Луі Журына .
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Лісце простае, суцэльнае, перыстарассечанае або перыстараздзельнае.
Кошыкі шматкветкавыя, рэдка малакветкавыя, гамагамныя, адзінкавыя або сабраны ў агульныя шчыткападобныя або шчыткападобна-мяцёлкавыя суквецці. Абгортка чашападобная, яйкападобная, зваротна-паўшарападобная, шарападобная, кубкавая або цыліндрычная, 3,5—40 мм у дыяметры; лісточкі травяністыя або скурыста-травяністыя, павуціністыя або голыя, чарапіцавыя або радзей роўнадоўгія. Кветаложа плоскае.
Кветкі трубчастыя, абодваполыя, гермафрадытныя, пладучыя. Вяночак бледна-ружовы, крэмавы, ружовы, пурпуровы або цёмна-пурпуровы, правільна ці ледзь коса пяцінадрэзаны, да аснавання звужаны, звычайна залозісты, не апушаны. Ніткі тычынак свабодныя, голыя; пылавікі голыя, злітаваныя, ля аснавання дзідападобныя, са шчацінкападобнымі прыдаткамі ля аснавання; надсувязнікі вузкадзідападобныя. Лычык двухрассечаны, ля аснавання з пучком кароткіх шчацінак, галіны лычыка дугападобна разбежныя; слупок голы.
Плод — зваротнапірамідальная або прадаўгаватая сямянка, чатырохгранная або сціснутая; чубок шматрадны, са шчацінкамі рознай даўжыні.
Распаўсюджанне
правіцьВіды роду сустракаюцца ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, ва Усходняй Сібіры, у Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.
Таксанамія
правіцьСінонімы
правіць- Aegopordon Boiss. (1846)
- Derderia Jaub. & Spach (1843)
- Microlonchoides P.Candargy (1897)
- Outreya Jaub. & Spach (1842)
- Stechmannia DC. (1838)
- Tulakenia Raf. (1838)
Віды
правіцьРод змяшчае больш за 200 відаў, некаторыя з іх:
- Jurinea akinfievii
- Jurinea alata
- Jurinea albicaulis
- Jurinea arachnoidea — Нагалаватка павуціністая
- Jurinea bellidioides
- Jurinea brachypappa
- Jurinea calcarea
- Jurinea coronopifolia
- Jurinea cretacea
- Jurinea creticola
- Jurinea cyanoides — Нагалаватка васількападобная
- Jurinea ewersmannii
- Jurinea galushkoi
- Jurinea iljinii
- Jurinea kirghisorum
- Jurinea ledebourii
- Jurinea longifolia
- Jurinea michelsonii
- Jurinea mollissima
- Jurinea moschus
- Jurinea multiflora
- Jurinea polyclonos
- Jurinea salicifolia
- Jurinea sosnowskyi
- Jurinea stoechadifolia
- Jurinea tenuiloba
- Jurinea woronowii
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Нагалаватка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 114.
- Ильин М. М. Род 1584. Наголоватка — Jurinea Cass. // Флора СССР : в 30 т. / начато при рук. и под гл. ред. В. Л. Комарова. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1962. — Т. 27 / ред. тома Б. К. Шишкин, Е. Г. Бобров. — С. 538—704. — 653 с.
- Чернева О. В. Род Наголоватка — Jurinea Cass. // Флора европейской части СССР / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — Л.: Наука, 1994. — Т. VII. — С. 221—229. — 317 с. — 920 экз.
Спасылкі
правіць- Наголоватка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 1 жніўня 2014)