Лужайнік вадзяны

від раслін
(Пасля перасылкі з Limosella aquatica)

Лужа́йнік вадзяны[3], лужо́ўнік вадзяны[4] (Limosella aquatica) — від кветкавых раслін роду Лужайнік (Limosella) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Лужайнік вадзяны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Limosella aquatica L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33207
NCBI  225023
EOL  475490
GRIN  t:457010
IPNI  804380-1
TPL  kew-2498168

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая расліна вышынёй 2—5 (15) см з ляжачымі парасткамі (сталонамі), якія ўкараняюцца. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, злёгку мясістае, у прыкаранёвай разетцы ці ў пучках на канцах парасткаў. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, белага колеру з ружаватым адценнем. Вяночак кветак званочкавы. Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветаносах у пазухах лісця разеткі. Плод — двухгнёздавая каробачка са шматлікім насеннем[4].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Святлолюбівая расліна. Гіграфіт, гідрафіт і мезатроф[5]. Расце ў ілістых месцах, па берагах вадаёмаў, у канавах, неглыбокіх западзінах, на вільготных і забалочаных лугах, часам у вадзе. Цвіце ў маічэрвені[4].

Даволі рэдкая расліна. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Эстоніі, Украіне[5].

Сінонімы правіць

  • Danubiunculus acaulis Sailer
  • Limosella americana Glück
  • Limosella americana f. submersa Glück
  • Limosella aquatica var. americana Glück
  • Limosella aquatica f. terrestris Glück
  • Plantaginella aquatica (L.) Moench

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б Лужница водяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Лужница водяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)