Лабелія Дортмана

(Пасля перасылкі з Lobelia dortmanna)

Лабе́лія До́ртмана[3] (Lobelia dortmanna) — рэдкая прыбярэжна-водная расліна роду Лабелія сямейства Званочкавыя (Campanulaceae), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі і Расіі. Вядомая ў Заходняй Еўропе пад назвай водная лабелія (англ.: water lobelia, ням.: Wasser-Lobelie).

Лабелія Дортмана

Зігаморфная кветка лабеліі Дортмана
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lobelia dortmanna L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34516
NCBI  368684
EOL  577783
GRIN  t:432638
IPNI  143206-1
TPL  kew-353489

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Травяністая расліна. Каранёвая сістэма махрыстая, моцна развітая. Лісце лінейнае, даўжынёй да 7,5 см, сабранае ў прыкаранёвую разетку, якая знаходзіцца пад вадой. Кветаносныя сцёблы бязлісцевыя альбо пакрытыя шматлікімі дробнымі лускавінкамі, выступаюць над вадой падчас цвіцення і плоданашэння.

Кветкі званочкавай ​формы, бела-блакітныя, радзей белыя ці пурпурныя, сабраны ў друзлую аднабокую гронку на верхавіне сцябла, альбо сядзяць паасобку ў пазухах лісця.

Цвіце ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, плоданасіць у жніўні. Плод — сухая прадаўгаватая каробачка, раскрываецца двума створкамі. Насенне дробнае, падоўжана-грудкаватае, распаўсюджваецца ветрам.

Экалагічная характарыстыка правіць

Расце ў прыбярэжных зонах прэснаводных вадаёмаў на чыстым пясчаным дне на глыбіні 60-80 см. Сустракаецца паасобку альбо невялікімі групамі; скапленняў не ўтварае. З’яўляецца індыкатарам чысціні вады. Можна выказаць здагадку, што магчымае змяненне ўзроўню азёр ўяўляе для яе значную небяспеку[4]. Іншы лімітуючы фактар — забруджванне вадаёмаў[5].

Распаўсюджанне правіць

Лабелія Дортмана з’яўляецца роднай для халодных умераных абласцей Еўропы: Паўночная, Сярэдняя і Усходняя Еўропа (ад Брытанскіх астравоў і паўночнага захаду Францыі на ўсходзе да паўночнага захаду Расіі) і поўначы Паўночнай Амерыкі (абодва ўзбярэжжы)[6][7].

Рэліктавы від. Усюды рэдкая.

У літаратуры правіць

Гляджу на кветку-матылёк -
лабелія…
Палеская краса,
а святасці ў ёй,
што боязна мне нават дакрануцца.

Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»[8].

Аксана Спрынчан у вершы «На Белым возеры…» згадвае лабелію[9].

Ахоўны статус правіць

Від Лабелія Дортмана занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і многіх рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Сорокин А. С., Прохорова О. А. Экология, охрана и распространение лобелии Дортмана в Калининском участке южной тайги(недаступная спасылка) // Взаимоотношения компонентов биогеоценозов в южной тайге. — Калинин, 1985.
  5. Красная книга. Флора и фауна Архангельской области(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Flora Europaea: Lobelia dortmanna
  7. Germplasm Resources Information Network: Lobelia dortmanna Архівавана 5 чэрвеня 2011.
  8. Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»(недаступная спасылка)
  9. Лабелія Дортмана адзіны від лабеліі ў беларускім Палессі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць