Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф
Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф (ням.: Alexander Theodor von Middendorff; 18 жніўня 1815 - 24 студзеня 1894) — заснавальнік мерзлотазнаўства, расійскі падарожнік, географ, батанік і натураліст.
Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф | |
---|---|
ням.: Alexander Theodor von Middendorff | |
Дата нараджэння | 6 (18) жніўня 1815[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) студзеня 1894[2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Theodor Johann von Middendorff[d] |
Жонка | Hedwig von Hippius[d] |
Дзеці | Ernst von Middendorff[d], Max von Middendorff[d] і Q124154271? |
Род дзейнасці | біёлаг, падарожнік-даследчык, заолаг, арнітолаг, батанік, выкладчык універсітэта, землекарыстанне, урач |
Навуковая сфера | заалогія, батаніка, геаграфія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][3] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Middend.». Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Middendorff».
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Эстляндской губерні Расійскай імперыі (па іншых дадзеных, у Санкт-Пецярбургу).
Адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Тартускага ўніверсітэта (1832-1837), які скончыў у званні ўрача.
Два гады працаваў у Аўстрыі і Германіі, дзе спецыялізаваўся ў галіне заалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі.
У 1839 годзе быў прызначаны ад'юнктам пры кафедры заалогіі ва ўніверсітэце Святога Уладзіміра (Кіеў).
У 1840 годзе Мідэндорф ўдзельнічаў у лапландскай экспедыцыі К. М. Бэра, збіраў матэрыялы па арніталогіі, малакалогіі і геалогіі Лапландыі.
У 1842 годзе Акадэмія навук па рэкамендацыі К. М. Бэра даручыла Мідэндорфу арганізаваць экспедыцыю ў Паўночную і Усходнюю Сібір. У перыяд падрыхтоўкі экспедыцыі Мідэндорф склаў карту Таймыра, выкарыстоўваючы працы С. І. Чалюскіна і X. П. Лапцева.
У перыяд сваёй экспедыцыі ў Паўночную Сібір і на Далёкі Ўсход у 1842-1845 адкрыў плато Путарана, стаў першым даследчыкам паўвострава Таймыр, Паўночна-Сібірскай нізіны, Амурска-Зейскай раўніны, Станавога хрыбта, ніжняй часткі басейна Амура, паўднёвага ўзбярэжжа Ахоцкага мора, Удска-Тугурскага прыпалявання, Шантарскіх астравоў. Справаздача Мідэндорфа аб экспедыцыі была для свайго часу найбольш поўным натуральна-гістарычным апісаннем Сібіры.
У ліку навуковых дасягненняў Аляксандра Мідэндорфа першае этнаграфічнае апісанне шэрагу сібірскіх народаў і першая навуковая характарыстыка клімату Сібіры, вызначэнне паўднёвай мяжы распаўсюджвання шматгадовай («вечнай») мерзлаты, вызначэнне занальнасці расліннасці, фармулёўка т. зв. «Закона Мідэндорфа», які тлумачыць прычыны звілістасці паўночнай мяжы лясоў.
У 1852 годзе Аляксандр Мідэндорф быў абраны ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе - абавязковым сакратаром акадэміі.
У 1867 годзе Мідэндорф суправаджаў у падарожжы па Расіі вялікага князя Аляксея Аляксандравіча, у 1869 - вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча.
У 1870 годзе, суправаджаючы Аляксея Аляксандравіча ў падарожжы па Белым моры і на Новую Зямлю, зрабіў важныя назіранні адносна Гальфстрыму на ўсход ад Нардкапа, адкрыў Нардкапскае цячэнне ў Баранцавым моры.
У 1870 годзе даследаваў Барабінскі стэп, у 1878-м - Ферганскую даліну.
Зноскі
- ↑ Alexander Theodor Middendorf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119211963 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ а б в Сытин А. К. Заседание, посвящённое 200-летию Александра Миддендорфа в РГО 26 ноября 2015 г, The Meeting in Commemoration of the Bicentenary Anniversary of Alexander Middendorf in the Russian Geographical Society (November 26, 2015) // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 1. — С. 144–147. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
Літаратура
правіць- Леонов Н. И. Александр Фёдорович Миддендорф: (1815—1894) / АН СССР. — М.: Наука, 1967. — 152 с. — (Научно-биографическая серия). — 7000 экз.
- Barbara and Richard Mearns. Audubon to Xantus, The Lives of Those Commemorated in North American Bird Names. — ISBN 0-12-487423-1
Спасылкі
правіць- Профіль Аляксандра Фёдаравіча (Аляксандра Тэадора) Мідэндорфа на афіцыйным сайце РАН
- А. Ф. Мідэндорф — вучоны, падарожнік Архівавана 15 сакавіка 2012.
- У бібліятэцы Gallica