Белая сітаўка
Бе́лая сі́таўка[1], Пліска, Падманка[2] (Motacilla alba) — невялікая птушка з роду Сітаўкі (Motacilla) сямейства Сітаўкавыя (Motacillidae).
Белая сітаўка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела белай сітаўкі налічвае 16—19 сантыметраў і для яе характэрны доўгі хвост. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна шэрая, а ніжняй — белая. Галава таксама белая, з чорным горлам і шапачкай. Маса сітаўкі 20—23 грамаў. Будуе гнёзды ў паглыбленнях, напрыклад, у расколінах сцен, дуплах дрэў, пад стрэхамі будынкаў і складах бярвення. Самкі адкладаюць 5—6 бялёсых з цёмна-шэрымі кропкамі яек, нярэдка двойчы на сезон. Яйкі самка выседжвае на працягу 12—14 дзён. Птушанят кормяць абодва бацькі. Недзе праз 15 дзён пасля нараджэння ў птушанят з’яўляецца апярэнне.
Арэал і экалогія
правіцьГняздуе пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На больш цёплых землях свайго арэала від вядзе аселы лад жыцця, у той час як папуляцыі больш халодных рэгіёнаў мігруюць у Афрыку і назад. Зрэдку белая сітаўка сустракаецца і на Алясцы.
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
правіць- Сітаўкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 423. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).