Party for Everybody
Party for Everybody (з англ. — «Вечарынка для ўсіх») — песня, з якой музычны калектыў «Буранаўскія бабулі» прадстаўляў Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку.
«Party for Everybody» | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Буранаўскіх бабуль | |||||||||||||||||||||||||||||
Выпушчаны | 2012 | ||||||||||||||||||||||||||||
Мова | удмурцкая мова і англійская | ||||||||||||||||||||||||||||
Фармат | вінілавы дыск[d] і музычны стрымінг[d] | ||||||||||||||||||||||||||||
Жанр | Танцавальная музыка, фальклор | ||||||||||||||||||||||||||||
Кампазітар |
Віктар Дробыш Цімафей Лявонцьеў |
||||||||||||||||||||||||||||
Працягласць | 2:51 | ||||||||||||||||||||||||||||
Аўтар песні |
Вольга Туктарова Мэры Сьюзэн Эплгейт |
||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
Песня стала пераможцам адборачнага тура 2012 года, які адбыўся 7 сакавіка 2012 года ў Маскве. Па выніках прапарцыйнага складання вынікаў глядацкага і судзейскага галасавання гурт атрымаў 38,51 бала, апярэдзіўшы свайго бліжэйшага суперніка — дуэт Дзімы Білана і Юліі Волкавай з іх песняй «Back to Her Future» — на 9,26 бала.
22 мая 2012 года песня паспяхова прайшла ў фінал конкурса песні Еўрабачанне 2012, заняўшы першае месца ў сваім паўфінале, а 26 мая па выніках галасавання ў фінале заняла другое месца.[1]
Стварэнне
правіцьСловы песні на ўдмурцкай мове, па прызнанні ўдзельніц калектыву, напісала мастацкі кіраўнік «бабуль» Вольга Туктарова, тады як аўтарам англамоўнай часткі стала вядомая брытанская паэтка Мэры Сьюзэн Эплгейт, якая супрацоўнічала, у прыватнасці, з Modern Talking і Кайлі Міноўг[2]. «Я не буду нават называць імя аўтара, не вымаўлю, яна не руская», — падзялілася з карэспандэнтам «Камсамольскай праўды» мастацкі кіраўнік «Буранаўскіх бабуль» Вольга Туктарова. Музыку да «Party for Everybody» напісалі вядомыя кампазітары Віктар Дробыш і Цімафей Лявонцьеў. Характэрна, што ўдмурцкія і англійскія словы кампазіцыі пісаліся асобна: калі «Буранаўскія бабулі» прыехалі на студыю з напісаным імі тэкстам, англамоўны варыянт таксама быў ужо гатовы. Калі ўдзельніцам ансамблю перавялі яго словы, тыя, па сведчанні Туктаровай, выявілі іх дзіўнае супадзенне з тым, што прывезлі яны[3]:
Мы спяваем пра тое, што затапілі печку, замясілі цеста, заслалі абрус белы і чакаем сваіх дзяцей дадому. І кажам, што прыехалі дадому дзеці нашыя, будзем весяліцца і танцаваць. |
Вучыць англійскія словы, як вынікае з інтэрв’ю «Буранаўскіх бубуль», ім было зусім нескладана[3].
Меркаванні расійскіх музычных прадзюсараў і крытыкаў наконт шанцаў песні і калектыву ў цэлым на перамогу падзяліліся. Так, Артур Гаспарян паведаміў журналістам, што Еўропа можа ўспрыняць «Буранаўскіх бабуль» як «музычны атракцыён», з прычыны чаго іх «шанец на перамогу мінімальны», а Іосіф Прыгожын, нягледзячы на адсутнасць упэўненасці ў лідарстве «Буранаўскіх бабуль» на конкурсе, падкрэсліў іх арыгінальнасць і індывідуальнасць. Ігар Круты, насупраць, назваў удзельніц ансамблю «цудоўнымі» і сказаў, што «не здзівіцца, калі яны выйграюць і Еўрабачанне ў цэлым»[4][5]. Расійскі музычны крытык Гуру Кен, назваўшы гурт «феноменам», высока ацаніў шанцы «Буранаўскіх бабуль» на перамогу, паколькі яны «трапляюць адразу ў некалькі ўмоўных „фарматаў“ Еўрафэсту — і як відавочныя фрыкі, і як трэш-поп, і як народнікі», а таксама адзначыў сярод плюсаў неўласцівую для расійскай эстрады шчырасць[6]. Кацярына Гечмен-Вальдэк, прадзюсар Аляксея Вараб’ёва, які ўдзельнічаў у Еўрабачанні-2011, назвала выбар журы і гледачоў адзіна правільным, аднак ацэньваць шанцы гурта на перамогу не стала, спаслаўшыся на распаўсюджанае меркаванне аб палітычным значэнні конкурсу[7]. Рок-журналіст Арцемій Троіцкі, вядомы сваім прахалодным стаўленнем да конкурсу «Еўрабачанне», таксама станоўча адазваўся аб перамозе гурта. «„Буранаўскія бабулі“ — гэта выдатна!» — сказаў ён у інтэрв’ю Радыё «Свабода», але дадаўшы, што гэта «хутчэй, жэст адчаю, паколькі расійская папса настолькі жахлівая, настолькі беспрасветная і неканкурэнтаздольная, што, я думаю, і эксперты, якія галасавалі на гэтым нацыянальным фінале, і гледачы, правялі, так бы мовіць, галасаванне пратэсту, галасаванне супраць папсы, а не за этнічную музыку».[8] Станоўча адклікаліся пра перамогу «Буранаўскіх бабуль» многія расійскія артысты і грамадскія дзеячы, сярод іх спявачкі Ганна Седакова[9], Таня Цярошына[10], спевакі Валерый Меладзэ[11] і ўкраінскі спявак Іван Дорн[12], гурт «Марсель»[13], памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Аркадзь Дварковіч[14], тэлевядучая Вікторыя Лапырова[15], а таксама асноўныя канкурэнты гурта па адборачным туры — Цімаці, Дзіма Білан[7] і Юлія Волкава[16].
Пазіцыі ў чартах
правіцьЧарт (2012) | Найвышэйшая пазіцыя |
---|---|
Ö3 Austria Top 75[17] | 38 |
Ultratop Flanders[18] | 37 |
Вялікабрытанія Official Charts Company[19] | 159 |
Media Control AG[20] | 44 |
Ірландыя (IRMA)[21] | 61 |
Расія (2M)[22] | 1 |
Расія (Tophit)[23] | 83 |
Sverigetopplistan[24] | 43 |
Зноскі
- ↑ http://www.eurovision.tv/page/history/by-year/contest?event=1593#Scoreboard
- ↑ «Бурановские бабушки» не хотят, чтобы их считали фриками
- ↑ а б «Бурановские бабушки»: Богатые люди — очень закрытые, им опасно открываться. Но с нами — можно!
- ↑ Игорь Крутой: Дуэт Аида-Тимати получил от меня «десятку», но им есть над чем работать
- ↑ «Бурановские бабушки» поедут на Евровидение
- ↑ Гуру Кен. Евровидение 2012: феномен «Бурановских бабушек» (руск.)(недаступная спасылка). Новости шоу-бизнеса NEWSmusic.ru (8 марта 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
- ↑ а б Россию на «Евровидении» представит группа «Бурановские бабушки» (ВИДЕО) (руск.)(недаступная спасылка). NEWSru.com (8 марта 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012.
- ↑ «Бурановские бабушки». Этнокич против попсы (руск.)(недаступная спасылка). Радыё «Свабода» (8 марта 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012.
- ↑ Седокова, Анна. Real_Sedokova . Twitter (8 марта 2012 года).
- ↑ Терёшина, Таня. Tanya_Tereshina . Twitter (8 марта 2012 года).
- ↑ Дима Билан готов отдать победу «Бурановским бабушкам»
- ↑ Дорн, Иван. IvanDorn . Twitter (8 марта 2012 года).
- ↑ Марсель, Группа. STEPAMARSEL . Twitter (8 марта 2012 года).
- ↑ Дворкович, Аркадий. advorkovich . Twitter (8 марта 2012 года).
- ↑ Лопырёва, Виктория. LopyrevaVika . Twitter (8 марта 2012 года).
- ↑ Волкова, Юлия. JuliaVolkova . Twitter (8 марта 2012 года).
- ↑ Buranovskiye Babushki — Party For Everybody Austriancharts.at (ням.). Ö3 Austria Top 40. Hung Medien.
- ↑ Ultratop.be — Buranovskiye Babushki — Party For Everybody (гал.). Ultratop 50. ULTRATOP & Hung Medien / hitparade.ch.
- ↑ http://www.musicweek.com/story.asp?sectioncode=1&storycode=1049803&c=1 Music Week — Official Charts Analysis (3rd June 2012)
- ↑ Musicline.de — Chartverfolgung — Buranovskiye Babushki — Party For Everybody (ням.). Media Control Charts. PhonoNet GmbH.
- ↑ >> IRMA << Irish Charts — Singles, Albums & Compilations Архівавана 29 лістапада 2014.
- ↑ Russian Digital Tracks
- ↑ Russian Airplay Chart(недаступная спасылка)
- ↑ Swedishcharts.com — Buranovskiye Babushki — Party For Everybody. Singles Top 60. Hung Medien.