Гарлюха

(Пасля перасылкі з Picris)

Гарлю́ха, Гарчак жоўты[4] (Picris) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Гарлюха

Picris echioides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picris L., 1753

Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38246
NCBI  122541
EOL  38104
GRIN  g:9374
IPNI  10533-1

Батанічнае апісанне правіць

Адна-, двух-, радзей шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом вышынёю да 1 м. Лісце цэльнае, чаргаванае, падоўжана- або эліпсоідна-ланцэтнае, зубчастае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных на канцы сцябла ў парасона- і шчыткападобныя мяцёлкі. Плод — сямянка з чубком.

Арэал правіць

Адрозніваецца каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Міжземнамор’і і Паўночнай Афрыцы. На Беларусі зрэдку ў лясах, хмызняках, на лугах, як пустазелле на палях трапляецца гарлюха ястрабінкавая, ці гарчак жоўты ястрабковы (Picris hieracioides L.).

Віды правіць

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 61 від[5]:

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя (мачагонны, жаўцягонны, крыху слабіцельны і болесуцішальны сродак) і меданосныя расліны; некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Index Nominum Genericorum
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Picris (англ.). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Праверана 4 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Горлюха — род Picris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)