Рагач сіні
(Пасля перасылкі з Platycerus caraboides)
Рагач сіні[1] (Platycerus caraboides) — від жукоў сямейства рагачы (Lucanidae). Роднасным відам з’яўляецца Platycerus caprea.
Рагач сіні | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Platycerus caraboides | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЖук даўжынёй ад 9 да 12 мм. Афарбоўка цела — ад бронзава-зялёнай да цёмна-сіняй. Лапкі цёмна-карычневыя або ў f. rufipes — чырванаватыя.
Распаўсюджанне
правіцьЖыве ў Паўднёвай і Сярэдняй Заходняй Еўропе, на поўнач да Паўднёвай Швецыі; Латвія, Беларусь, Малдова, Украіна. У еўрапейскай частцы Расіі паўночная мяжа ідзе на поўдзень ад Пскова, на поўнач ад Масквы, Ніжняга Ноўгарада, Пермі і ўздоўж Уралу спускаецца на поўдзень.
Экалогія і месцапражыванні
правіцьЖыве ў шыракалістых лясах еўрапейскага тыпу. Развіццё адбываецца ў гнілой драўніне розных лісцевых парод і ў глебе, каля каранёў. Лёт з мая па чэрвень[2].
Галерэя
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Рагачы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 334—335
- ↑ Шохин И. В., Бозаджиев В. Ю. Пластинчатоусые жуки (Coleoptera:Scarabaeoidea) Ростовской области // Исследовано в России : Электронный журнал. — 2003. — С. 469.