Падбалацянка
Падбалацянка[1], каўпак кольчаты, колцавік дробназморшчкавы, курачка[1][2], панчошка[1], турак[1] (Rozites caperatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae), адзіны еўрапейскі від роду Rozites.
Падбалацянка | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Rozites caperatus (Pers.) P. Karst. 1879 | |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, у маладых грыбоў паўшарападобная, потым пляскатая, па краі іншы раз з трэшчынкамі, сухая, жаўтавата-бураватая, з ружовым адценнем, укрытая тонкім мучністым налётам. Мякаць шчыльная, белая, пасля жаўцее, амаль без паху. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, бураватыя, з зубчастым краем. Ножка даўжынёй 4—8 см і 1—1,5 см у дыяметры, цыліндрычная або каля асновы расшыраная, суцэльная, жаўтаватая, з буйным белавата-жоўтым кольцам. Споры эліпсападобныя, жоўтыя, барадаўчатыя.
Распаўсюджанне правіць
Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у тым ліку па ўсёй тэрыторыі Беларусі (народныя назвы курачка, панчошка). Расце на вільготных мясцінах у хваёвых і мяшаных лясах у ліпені — верасні.
Выкарыстанне правіць
Малавядомы ядомы грыб.
Зноскі
- ↑ а б в г Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 120. — 192 с. — 60 000 экз.
- ↑ Грибы съедобные Архівавана 4 лютага 2014. (руск.)
Літаратура правіць
- Падбалацянка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
- Падбалацянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 120. — 192 с. — 60 000 экз.