Крачка палярная

(Пасля перасылкі з Sterna paradisaea)

Крачка палярная, крычка палярная (Sterna paradisaea) — від птушак з сямейства крачкавых.

Крачка палярная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sterna paradisaea Pontoppidan, 1763

Арэал
выява

     Гнездаванне      Шляхі міграцыі

     Зімоўка
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176890
NCBI  279953
FW  372658

Апісанне правіць

Даўжыня цела 30-38 см, размах крылаў 70-85 см. Стройная, бела-папялістая з чорным верхам галавы і глыбокай выразкай на хвасце, папялісты колер верху больш цёмны. Канцы рулявых нязначна выступаюць па-за канцы складзеных крылаў. Дзюба і ногі ў гнездавы перыяд цалкам чырвоныя, узімку чорныя.

Пашырэнне правіць

Улетку насяляе паўночную частка Галарктыкі. Біятоп: узбярэжжы і марскія астравы (як пясчаныя, галечныя, скалістыя, так і травяністыя); спарадычна сустракаецца вакол мелкіх прэснаводных вадаёмаў у тундры.

Месца зімовак: узбярэжжы Антарктыды (галоўным чынам, Зямля Уэдэла і Зямля Роса).

Палярная крачка робіць самыя далёкія сярод усіх вандроўных жывёл міграцыі — з Арктыкі ў Антарктыду і пакрывае двойчы за год адлегласць каля 20 тыс. км[1]. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздуе ў калоніі. Ладзіць гняздо часцей на зрослых на паверхні вады раслінах або іх купінах, чым на зямлі. У апошнім выпадку — гэта ямка без высцілкі або скупа высланая сухой расліннасцю і рэшткамі навакольных раслін. На вільготнай аснове — у выглядзе плоскай купіны з сухіх водных раслін (як плаваючых, так і надводных); у высцілцы часам шэрсць, ракавінкі, кавалкі драўніны.

Яйкі звычайна 2 (радзей 1-3), авальныя (часам крыху акруглыя) або з рознымі канцамі, жоўта-палевыя, аліўкавыя ці карычняватыя, рэдка блакітнаватыя; паверхневыя плямы — чорныя або чорна-карычневыя, глыбокія — шэра-фіялетавыя. Памеры: 40,5 х 29,5 мм.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). С. 469

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.