Пылюшнік жоўты

від раслін
(Пасля перасылкі з Thalictrum flavum)

Пылю́шнік жоўты[3] (Thalictrum flavum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Пылюшнік жоўты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalictrum flavum L., Sp. Pl. 1:546. (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  150094
EOL  2873975
GRIN  t:36434
IPNI  302852-2
TPL  kew-2512664

Пылюшнік жоўты, вярэдаўнік, вяха.

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5[3] м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Тычыначныя ніткі павіслыя, бледна-ружовага колеру[4]. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Пылюшнік жоўты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі і ў Алжыры[5]. Святлолюбівая расліна[6]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[6].

Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках і на ўзлесках. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Гаспадарчае значэнне

правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в ЭПБ 1985.
  4. ОВРБ 1999.
  5. Taxon: Thalictrum flavum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  6. а б Василисник жёлтый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць