Слепазмейкі

(Пасля перасылкі з Typhlopidae)

Слепазме́йкі, або слепуны[1] (Typhlopoidea) — сямейства неядавітых змей.

Слепазмейкі

Typhlops subcrotillus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Typhlopidae Merrem, 1820


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174338
NCBI  34978
EOL  8113
FW  38071

Апісанне правіць

Даўжыня 10-80 сантыметраў. Многія рысы будовы слепуноў звязаны з жыццём у глебе. Цела ў іх звычайна тонкае, цыліндрычнае, чэрвепадобнае, укрыта з усіх бакоў аднолькавымі дробнымі, акруглымі, гладкімі, бліскучымі лускавінкамі. Хвост кароткі, тоўсты, на канцы мае невялікі шыпік, на які жывёліна абапіраецца пры руху ў глебе. Вочы рэдукаваныя (адсюль назва), знаходзяцца пад скурай. Галава прыплюшчаная спераду, пакрыта буйнымі шчыткамі, косткі чэрапа шчыльна злучаны паміж сабой, на верхняй сківіцы маюцца накіраваныя назад зубы.

Пашырэнне правіць

Жывуць у глебе. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных абласцях у Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. У Сярэдняй Азіі водзіцца адзін від — слепазмейка. Від Ramphotyphlops braminus жыве нават у Антарктыды. Такому шырокаму распаўсюджанню гэтых слепуноў спрыяла іх перамяшчэнне ў вазонах з хатнімі раслінамі, а таксама здольнасць да партэнагенезу.

Асаблівасці біялогіі правіць

Кормяцца дробнымі беспазваночнымі.

Яйцакладныя, некаторыя яйцажывародныя.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць