XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі
XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі — адна з інтэрнацыянальных брыгад часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Набрана галоўным чынам з ліку італьянскіх добраахвотнікаў.
XII інтэрнацыянальная брыгада імя Джузэпэ Гарыбальдзі | |
---|---|
| |
Гады існавання | 1936—1939 |
Краіна | Другая Іспанская Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Камінтэрн |
Уваходзіць у | Народная армія Іспанскай Рэспублікі |
Тып | Інтэрнацыянальныя брыгады |
Дыслакацыя | |
Заступнік | Джузэпэ Гарыбальдзі |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Вядомыя камандзіры | Матэ Залка |
Гісторыя
правіцьСфарміравана 7 лістапада 1936 года ў Альбасетэ на базе Гарыбальдзійскай брыгады. У розны перыяд падраздзяленне дзейнічала ў складзе 14-й, 11-й, 35-й і 45-й дывізій Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі. Брыгада змагалася ў баях за Мадрыд і на Карунскай дарозе, удзельнічала ў Гвадалахарскай, Гвадарамскай і Брунецкай аперацыях.
Склад
правіцьУ склад брыгады ўваходзілі Гарыбальдзійскі батальён, Батальён імя Андрэ Марці, Дамброўскі батальён, Батальён імя Эрнста Тэльмана, Батальён Фігліа, Мадрыдскі батальён і Батальён Прыета[1][2][3]. У падраздзяленні, акрамя італьянцаў, служылі албанцы, французы, бельгійцы, немцы, аўстрыйцы, палякі, іспанцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
Камандзіры
правіць- Матэ Залка † (1 лістапада 1936 — 19 сакавіка 1937)
- Рандольфа Пачардзі (19 сакавіка — 29 ліпеня 1937)
- Карла Пенчыенаці (29 ліпеня — 31 жніўня 1937)
- Агасціна Казацін (1 верасня — 19 кастрычніка 1937)
- Франсуа Бернар (20 кастрычніка — 19 лістапада 1937)
- Артура Заноні (19 лістапада 1937 — 31 сакавіка 1938)
- Элой Пардынас Керо † (31 сакавіка — 2 красавіка 1938)
- Алесандра Вая (2 красавіка — 15 жніўня 1938)
- Луіс Рывас Амаці (15 жніўня 1938 — люты 1939)
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Hugh Thomas, The Spanish Civil War, Appendix III
- ↑ (ісп.) EPR Order of Battle Website
- ↑ (ісп.) Associació Catalana Website Архівавана 29 красавіка 2006 года.
Літаратура
правіць- Beevor, Antony (2005). La Guerra Civil Española. Barcelona: Crítica. ISBN 978-84-843-2981-7.
- Engel, Carlos (1999). «Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República». Madrid, Almena. 84-922644-7-0.
- Salas Larrazábal, Ramón (2001). Historia del Ejército Popular de la República. La Esfera de los Libros S.L. ISBN 84-9734-465-0.
- Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. London. 2001. ISBN 978-0-14-101161-5.