Ёнас Білю́нас (літ.: Jonas Biliūnas; 11 красавіка 1879, в. Нюроніс, Анікштаўская воласць, цяпер Анікшчэйскім раёне, Літва — 8 снежня 1907, Закапанэ, Аўстра-Венгрыя) — літоўскі пісьменнік, крытык, паэт, публіцыст; родапачынальнік літоўскай лірычнай прозы.

Ёнас Білюнас
Jonas Biliūnas
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jonas Anykštėnas, Jonas Barzdyla, J. Niuronis, Jonas B-nas, Jonas Bežemis, Jonas Gražys, Jonas Žaltys, Jonelis, Kazys Tauškutis
Дата нараджэння 11 красавіка 1879(1879-04-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1907(1907-12-08)[1] (28 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Julija Biliūnienė[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў літоўская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 18911899 гадах вучыўся ў гімназіі ў Лібаве (цяпер Ліепая). У 1893 годзе памерлі бацькі; зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. У 1900 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. У наступным годзе быў выключаны за ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі. У 19011902 жыў у Лібаве, Шаўлях і Панявежы, зарабляючы ўрокамі. Пісаў для літоўскіх газет. Удзельнічаў у дзейнасці Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. У 1903 годзе ў Лейпцыгу вучыўся ў Вышэйшай камерцыйнай школе. У 1904 годзе ва ўніверсітэце Цюрыха вывучаў літаратуру. У 1905 вярнуўся ў Літву. У тым жа годзе пераехаў лячыцца ад сухот у Закапанэ. Летні час бавіў у Літве (Нюроніс, Разалімас, Качаргіне).

 
Надмагільная пліта ў Анікшчэі, на якой напісана, што прах пісьменніка стараннямі Савецкага Урада перанесены з Закапанэ ў родную зямлю «Савецкай Літвы»

Памёр у Закапанэ; прах у 1953 годзе перавезены ў Літву і пахаваны ў кургане Людзішкей пад Анікшчэй. Аўтар помніка на магіле скульптар Бронюс Вішняўскас (архітэктар Вітаўтас Габрунас).

Творчасць

правіць

Дэбютаваў у друку ў 1898 годзе. Першая кніга прозы «Розныя аповеды» („Įvairūs apsakymėliai“, 1906). Аўтар публіцыстычных, літаратурна-крытычных і гісторыка-літаратурных артыкулаў, брашур навукова-папулярнага і палітычнага зместу. Працаваў у газетах «Vilniaus žinios», «Lietuvos ūkininkas», часопісе «Varpas» і іншых літоўскіх перыядычных выданнях.

Першым у літоўскай літаратуры пачаў пісаць пра рабочых, рост класавай свядомасці (апавяданні «Без працы», 1903, «Першая стачка», 1903). У апавяданнях «Светач шчасця» (1905), «Па Нёмане» (1905), у аповесці «Сумная казка» (1907) пісаў пра цяжкае жыццё рабочых. Некалькі апавяданняў сталі класікай літоўскай дзіцячай літаратуры.

Падпісваўся псеўданімамі Jonas Anykštėnas, Jonas Barzdyla, J. Niuronis, Jonas B-nas, Jonas Bežemis, Jonas Gražys, Jonas Žaltys, Jonelis, Kazys Tauškutis.

Творы перакладаліся на беларускую, а таксама на рускую, латышскую, нямецкую, польскую, таджыкскую, шведскую, эсперанта, эстонскую і іншыя мовы.

Выданні

правіць

Зборы сачыненняў

правіць
  • Raštai. T. 1. — Kaunas: Spaudos fondas, 1937.
  • Raštai. 2 t. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1954—1955.
  • Rinktinė. — Kaunas, 1956 (переиздания 1957; 1958; 1959; 1960). — 88 p.

Зборнікі

правіць
  • Įvairūs apsakymėliai. — Tilžė: Aušra, 1906. — 64 p.
  • Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Vilnius: J. Zavadskio spaustuvė, 1908. — 32 p.
  • Žemės gyvenimo reiškiniai. — Berlin, 1923. — 72 p. (издания 1905; 1921)
  • Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Kaunas, 1937. — 73 p.
  • Kliudžiau. — Kaunas: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1946.
  • Raštai. — Kaunas: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1947.
  • Nemunu: apsakymėliai. — Kaunas: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1947. — 98 p.
  • Joniukas. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1948. — 24 p. (переизд. Vaga: 1974; 1979)
  • Laimės žiburys. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1949. — 14 p.
  • Lazda. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1959. — 329 p.
  • Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1963. — 50 p.
  • Žvaigždė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1965. — 70 p.
  • Laimės žiburys: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1965 (переизд. 1976). — 79 p.
  • Apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1967. — 77 p. (переизд. 1984)
  • Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Vilnius: Baltos lankos, 1995. — 132 p. — ISBN 9986-403-67-7.
  • Kūdikystės sapnai: kūrybos rinktinė. — Anykščiai: A. Baranausko ir A. Vienuolio-Žukausko memor. muz., 2001. — 121 p.
  • Apsakymai; Eilėraščiai. — Kaunas: SPAB Spindulys, 2001. — 79 p.
  • Kliudžiau: apsakymas vaikams. — Panevėžys: E. Vaičekausko knygyno leidykla, 2003. — 15 p.
  • Proza. — Vilnius: Žaltvykslė, 2004. — 63 p.
  • Kūdikystės sapnai: kūrybos rinktinė / Sudarė, įžangą, tekstus ir paaiškinimus parengė Alma Ambraškaitė. — Utena: Utenos Indra, 2005. — 100 p. — ISBN 9986-711-94-0.

На рускай мове

правіць
  • Первая стачка. Рассказы. — Вильнюс: Гослитиздат, 1952.
  • Светоч счастья. Повести и рассказы. — Вильнюс: Вага, 1964.

На эсперанта

правіць
  • Mi trafis. Panevėžys: Revo, 1994. 16 p.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #11885156X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура

правіць
  • Lietuvių rašytojai. Bibliografinis žodynas: A—J. Vilnius: Vaga, 1979. С. 195—203.

Спасылкі

правіць