Іван Цярэнцьевіч Бурсаў

(Пасля перасылкі з Іван Бурсаў)

Іван Цярэнцьевіч Бу́рсаў (19 снежня 1927, Клімавічы, Магілёўская вобласць — 19 лістапада 2019, Масква) — беларускі і расійскі паэт, перакладчык.

Іван Цярэнцьевіч Бурсаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 снежня 1927(1927-12-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2019(2019-11-19) (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 снежня 1927 года ў Клімавічах. Працоўны шлях пачаў у 1945 г. счэпшчыкам вагонаў на Чалябінскім металургічным заводзе. У 1953—1957 гадах працаваў на Мінскім трактарным заводзе. У 1962 г. скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. У 1962—1964 гадах працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман». З 1965 г. жыў у Маскве, працаваў у выдавецтве «Молодая гвардия»[2].

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1964 г[2].

Памёр 19 лістапада 2019 года ў Маскве[2]. Пахаваны на Алабушаўскіх могілках Масквы[3].

Творчасць

правіць

У друку выступаў з 1953 г. Пісаў на рускай мове. У Маскве выдаў зборнікі вершаў «Близкие звезды» (1960), «Лобжанка-речка» (1967), «Горсть» (1970), «Праздник света» (1976), «Грамота лет» (1977), «Песочные часы» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986); у Мінску выдаў «Косая сажень» (1964), «Среда» (1972), «Грамота лет» (1977), «Помня о любви» (1980), «Уста» (вершы, паэмы, 1984), «Колесо обозрения» (вершы, паэмы, 1988), «Шаги: антология белорусской поэзии» (2011). Для дзяцей выйшлі кніжкі прозы, вершаў і казак «Едет лес» (Минск, 1961), «Как Дед Мороз для зайчат построил мост» (Минск, 1963), «Как звери к зиме готовятся» (Минск, 1966), «Матрешкины сказки» (Минск, 1968), «Сказки с присказками» (Минск, 1968), «Веселые небылички» (Минск, 1970), «Ванька-Встанька» (1973), «Страна Голубого Солнца» (Минск, 1973), «Вы слыхали?» (Минск, 1975), «Сказки, полные чудес» (Минск, 1979), «Девяносто пять ежей» (Минск, 1982), «Слон купіў веласіпед» (Мінск, 1984), «Сорок сорок» (Минск, 1988), «Тры вязкі па тры казкі» (Мінск, 1999), «Лягушка с котомкой» (Минск, 1999), «Купальский клад» (Минск, 2012)[2].

Перакладаў з беларускай і ўкраінскай моў на рускую. У яго перакладах асобнымі выданнямі выйшлі зборнікі паэзіі Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, У. Караткевіча, В. Зуёнка, А. Астрэйкі, Е. Лось, К. Цвіркі, Д. Бічэль-Загнетавай і інш[2].

Зноскі

  1. Бурсов Иван Терентьевич // https://www.biografija.ru/biography/bursov-ivan-terentevich.htm
  2. а б в г д Бурсаў Іван – Белліт  (8 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
  3. Брэская — Гарэцкі – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць