Іван Вячаслававіч Сулім

беларускі футбаліст

Іван Сулім (нар. 4 мая 1989, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса».

Футбол
Іван Сулім
Поўнае імя Іван Вячаслававіч Сулім
Нарадзіўся 4 мая 1989(1989-05-04)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 64 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лясгас
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2010 Беларусь Гомель 5 (0)
2009   Беларусь ДБК-Гомель 10 (0)
2010   Беларусь ДБК-Гомель 13 (0)
2011—2012 Беларусь СКВІЧ (Мінск) 47 (0)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 56 (1)
2015 Беларусь Гомель 19 (0)
2016—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 29 (0)
2018 Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 9 (0)
2022— Беларусь Лясгас (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 мая 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У сезоне 2007 двойчы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе ў матчах Вышэйшай лігі. У 2009 і 2010 гадах другую палову сезона праводзіў у арэндзе ў гомельскім ДБК.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы, звычайна выходзячы ў стартавым складзе.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», і ў лютым падпісаў кантракт[4]. У складзе мазыран стаў выступаць у асноўным на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[5]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран, аднак у маі страціў месца ў складзе з-за траўм, канчаткова вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона.

Да сезона 2018 рыхтаваўся разам са «Славіяй», аднак у красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, перайшоў у жыткавіцкі ЮАС. У ліпені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб[6].

У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса» ў Другой лізе.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 дубль Гомель   26 1
2007 Д1 Гомель   2 0
2008 дубль Гомель   28 1
2009 (1) дубль Гомель   11 0
2009 (2) Д2 ДБК-Гомель   10 0
2010 (1) Д2 Гомель   3 0
2010 (2) Д2 ДБК-Гомель   13 0
2011 Д2 СКВІЧ   24 0
2012 Д2 СКВІЧ   23 0
2013 Д2 Ведрыч-97   29 0
2014 Д2 Рэчыца-2014   27 1
2015 Д1 Гомель   19 0
2016 Д1 Славія-Мазыр   22 0
2017 Д1 Славія-Мазыр   7 0
2018 (1) Д2 ЮАС   9 0

Зноскі