Іван Георгіевіч Лапін

Іван Георгіевіч Лапін (19161944) — старшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Іван Георгіевіч Лапін
Иван Георгиевич Лапин
Дата нараджэння 23 снежня 1916(1916-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1944(1944-01-12)[1] (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 19371944 (з перарывам)
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Іван Лапін нарадзіўся 23 снежня 1916 года ў вёсцы Пінева (цяпер — Лапіна Нерахцкага раёна Кастрамской вобласці). Пасля заканчэння шасці класаў школы працаваў трактарыстам у калгасе. У 19371939 гадах Лапін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У 1941 годзе Лапін паўторна быў прызваны ў армію. З лютага 1942 года — на франтах Вялікай айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі старшы лейтэнант Іван Лапін камандаваў мінамётнай батарэяй 56-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай і Беларускай ССР[2].

16 верасня 1943 года батарэя Лапіна пераправілася цераз Дзясну і прыняла ўдзел у баях пад Ноўгарадам-Северскі. 17 верасня падчас бою ў раёне вёскі Альшанае Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР батарэя знішчыла 7 варожых гармат і 2 мінамёта, а затым адкрыла агонь па праціўніку, які адыходзіў, нанёсшы яму вялікія страты. 23 верасня 1943 года ў раёне вёскі Першэ Траўня Гараднянскага раёна батарэя Лапіна знішчыла 7 артылерыйскіх гармат, 8 кулямётаў, 3 танка праціўніка. Праціўнік, які адступіў, кінуў 3 гарматы. 3 кастрычніка 1943 года батарэя Лапіна прыкрывала пераправу батальёна праз раку Брагінка ў раёне населенага пункта Калыбанскія хутары Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, знішчыўшы 5 батарэй, 8 мінамётаў, каля 120 салдатаў і афіцэраў праціўніка[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы лейтэнант Іван Лапін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, так як 12 студзеня 1944 года загінуў у баі на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Пахаваны ў брацкай магіле на плошчы Працы ў Гомелі[2].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі[2].

У гонар Лапіна перайменаваная яго родная вёска, названая вуліца ў Гомелі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Голубев Е. П. Боевые звёзды. — Ярославль: Верх.-Волж.кн.изд., 1972.