Іван Данілавіч Краснаштанаў

Іван Данілавіч Краснаштанаў (20 верасня 1900, Кіранск, Іркуцкая вобласць  — 25 студзеня 1983, Адэса) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.

Іван Данілавіч Краснаштанаў
Дата нараджэння 20 верасня 1900(1900-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1983
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» медаль «За Одру, Нісу і Балтыку»

БіяграфіяПравіць

Да 1917 года займаўся сельскай гаспадаркай. З 1917 года па 1919 год працаваў матросам і рабочым у параходстве. З 1919 года ў радах Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння Ваенна-палітычнага вучылішча ў г. Чыце служыў палітработнікам у Забайкальскай кавалерыйскай дывізіі, супрацоўнікам ВЧК-ДПУ на граніцы з Кітаем.

З ліпеня 1941 года — начальнік штаба 244-й стралковай дывізіі. Ваяваў на Калінінскім фронце. У лютым 1943 года назначаны камандзірам 238-й стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў баях на Арлоўска-Курскай дузе, у аперацыі «Баграціён», Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацыях. 238-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І. Д. Краснаштанава прымала актыўны ўдзел у фарсіраванні Дняпра і вызваленні г. Магілёва. За гэтую аперацыю ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Пасля вайны скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба, камандаваў 86-й гвардзейскай дывізіяй, 10-м гвардзейскім корпусам у Адэскай ваеннай акрузе. З 1951 года па 1954 год — старшы ваенны саветнік камандуючага 11-й арміяй у Балгарыі. З 1954 года па 1957 год служыў у Забайкальскай ваеннай акрузе на пасадзе намесніка камандуючага па супрацьпаветранай абароне. У маі 1957 года па стану здароўя звольнены з радоў Савецкай Арміі.

УзнагародыПравіць

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 18 ліпеня 1979 года[1].

Зноскі