Ігар Анатолевіч Бабко
Ігар Бабко (нар. 9 верасня 1985, Воса, Кобрынскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».
Поўнае імя | Ігар Анатолевіч Бабко | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 верасня 1985[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Кронан | |||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьІгар Бабко з’яўляецца выхаванцам ганцавіцкага футбола. Кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Харчавік», які выступаў у першынстве Брэсцкай вобласці.
Пасля паступіў у БДУФК. Падчас вучобы выступаў у Другой лізе за такія клубы, як «Кобрын», мінскі СКВІЧ і пастаўскі ПМЦ. У 2007 разам з ПМЦ выйграў Другую лігу і на наступны сезон гуляў у Першай лізе, але пасля заканчэння сезона 2008 пастаўскі клуб быў расфармаваны.
Перад пачаткам сезона 2009 праходзіў прагляд у «Баранавічах», але ў выніку пачаў сезон у складзе «Гарадзеі». Адгуляўшы за гарадзейцаў паўсезона, пайшоў служыць у армію[3].
«Слуцк»
правіцьПасля вяртання з арміі ў сярэдзіне 2010 года трапіў на прагляд у клуб «Слуцкцукар», які на той момант гуляў у Другой лізе, і ў выніку стаў іграком клуба. Па выніках сезона 2010 «Слуцкцукар» выйшаў у Першую лігу і змяніў назву на «Слуцк».
У складзе «Слуцка» на працягу трох гадоў гуляў у Першай лізе. У сезоне 2012 канчаткова замацаваўся ў аснове, а ў 2013 годзе стаў адным з лідараў каманды, забіўшы за сезон 6 галоў і аддаўшы 12 галявых перадач, што дапамагло «Слуцку» перамагчы ў Першай лізе.
У сезоне 2014 Ігар разам са «Слуцкам» дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выступаючы на пазіцыі левага паўабаронцы. У першай палове сезона выступаў не вельмі паспяхова, часам заставаўся на лаўцы запасных, але ўлетку трывала замацаваўся ў аснове. У выніку з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым распасоўшчыкам «Слуцка» ў сезоне.
У снежні 2014 падоўжыў кантракт са «Слуцкам» яшчэ на два гады[4]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы случан. У чэрвені 2016 года стаў капітанам «Слуцка». У снежні 2017 года зноў падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[5]. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў апошнім матчы сезона 2 снежня. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанамі[6].
Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе случан, аднак пазней выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. З-за траўм мала выхадзіў на поле і ў сезоне 2020. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»[8]. У сезоне 2021 не маў трывалага месца ў складзе, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.
«Баранавічы»
правіцьУ студзені 2022 года пасля 11 гадоў у клубе пакінуў «Слуцк»[9] і неўзабаве стаў іграком «Баранавічаў»[10]. Трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Баранавічы»[11].
«Кронан»
правіцьСезон 2023 пачаў у Другой лізе ў складзе стаўбцоўскага «Кронана».
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2007
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2006 | Д3 | Кобрын | 12 | 2 | |
2007 (1) | Д3 | СКВІЧ | 10 | 0 | |
2007 (2) | Д3 | ПМЦ | 17 | 0 | |
2008 | Д2 | ПМЦ | 26 | 2 | |
2009 (1) | Д3 | Гарадзея | 12 | 0 | |
2010 (2) | Д3 | Слуцкцукар | 15 | 0 | |
2011 | Д2 | Слуцк | 26 | 1 | |
2012 | Д2 | Слуцк | 27 | 3 | |
2013 | Д2 | Слуцк | 30 | 6 | |
2014 | Д1 | Слуцк | 30 | 0 | |
2015 | Д1 | Слуцк | 26 | 2 | |
2016 | Д1 | Слуцк | 26 | 3 | |
2017 | Д1 | Слуцк | 26 | 1 | |
2018 | Д1 | Слуцк | 21 | 1 | |
2019 | Д1 | Слуцк | 8 | 0 | |
2020 | Д1 | Слуцк | 8 | 0 | |
2021 | Д1 | Слуцк | 11 | 1 | |
2022 | Д2 | Баранавічы | 17 | 3 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].
Зноскі
- ↑ Igor Bobko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/igor_bobko/
- ↑ Интервью Игоря Бобко ганцевичской газете «Савецкае Палессе»
- ↑ «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем
- ↑ Бобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ "Слуцк" продлил контракт с Бобко
- ↑ Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со "Слуцком"
- ↑ Игорь Бобко расстался со "Слуцком" после проведенных в клубе 11 лет
- ↑ Игорь Бобко стал игроком "Барановичей"
- ↑ Игорь Бобко расстался с "Барановичами"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА