Ігар Васілевіч Бурко

беларускі футбаліст

Ігар Бурко (нар. 8 верасня 1988) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Футбол
Ігар Бурко
Поўнае імя Ігар Васілевіч Бурко
Нарадзіўся 8 верасня 1988(1988-09-08)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 73 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2010 Беларусь Вігвам (Смалявічы) 15 (0)
2010—2013 Беларусь Дынама (Брэст) 72 (3)
2014—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 53 (4)
2016—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 113 (9)
2021— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 63 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2020 Беларусь Беларусь 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 лютага 2020

Клубная кар’ера правіць

Навучаўся футболу ў горадзе Беразіно, пасля паступіў у БДУФК. Падчас вучобы выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці за клубы з Беразіно і Клецка.

У пачатку 2010 года разам з іншымі студэнтамі БДУФК быў запрошаны ў клуб Другой лігі «Вігвам» са Смалявічаў.

«Дынама» Брэст правіць

Добрае выступленне за смалявіцкі клуб прывяло да інтарэсу з боку брэсцкага «Дынама». Пасля прагляду ўлетку 2010 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі. Спачатку выступаў за дубль, але ўжо на наступны сезон стаў адным з асноўных абаронцаў.

У сезонах 2012—2013 быў трывалым правым абаронцам каманды. Нярэдка далучаўся да атак сваёй каманды, за гэтыя два гады набраў 7 пунктаў па сістэме «гол + пас». Значную частку матчаў прапусціў з-за службы ў рэзерве ў арміі.

«Тарпеда-БелАЗ» правіць

У снежні 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[4]. Стаў асноўным правым абаронцам жодзінцаў, правёў на гэтай пазіцыі ўсе 32 матчы чэмпіянату. У другой палове сезона вызначыўся двума шыкоўнымі галамі, якія прынеслі нічыі з мінскім «Дынама» (27 верасня, 1:1) і БАТЭ (27 кастрычніка, 2:2). Па заканчэнні сезона 2014 стала вядома аб цікавасці да Ігара з боку барысаўскага БАТЭ[5], але ў студзені 2015 года Ігар падоўжыў кантракт з жодзінцамі[6]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам «аўтазаводцаў», толькі ў маі не гуляў з-за траўмы.

«Шахцёр» правіць

У канцы 2015 года цікавасць да Бурко стаў праяўляць салігорскі «Шахцёр». У студзені 2016 года ён разам з Аляксандрам Сялявам афіцыйна стаў іграком салігорскага клуба[7]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, дзе, акрамя звыклай пазіцыі правага абаронцы, выкарыстоўваўся таксама ў паўабароне. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[8]. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, працягваў выступаць у якасці правага абаронцы ці паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Бурко застанецца ў камандзе на наступны сезон[9].

У лістападзе 2018 года падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[10]. У верасні 2019 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2020 года[11]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў салігорскую каманду[12].

Вяртанне ў «Тарпеда-БелАЗ» правіць

У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[13], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[14], а ў лістападзе 2023 года пагадненне было падоўжана да канца 2024 года[15].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[16], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першы тайм таварыскага матча супраць Швейцарыі (0:1).

У 2018—2019 гадах не гуляў за зборную, а ў лютым 2020 года зноў быў выкліканы ў яе склад на таварыскі матч супраць Узбекістана (1:0), дзе выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Igor Burko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ihar Burko // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/igor_burko/
  4. Игорь Бурко перешел в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (20 снежня 2013). Праверана 22 лістапада 2023.
  5. БАТЭ интересуется Игорем Бурко (руск.). football.by (2 снежня 2014). Праверана 22 лістапада 2023.
  6. Бурко, Щегрикович, Панковец и Челядинский продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 22 лістапада 2023.
  7. "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (руск.). football.by (5 студзеня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
  8. Бурко и Селява продлили контракты с "Шахтером" (руск.). football.by (21 снежня 2016). Праверана 22 лістапада 2023.
  9. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером" (руск.). football.by (5 лістапада 2018). Праверана 22 лістапада 2023.
  11. Бурко продлил контракт с "Шахтером" до конца 2020 года (руск.). football.by (17 верасня 2019). Праверана 22 лістапада 2023.
  12. Бурко, Архипов и Селява покинули "Шахтер" (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 22 лістапада 2023.
  13. Бурко сменил "Шахтер" на "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (14 студзеня 2021). Праверана 22 лістапада 2023.
  14. Бурко продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (6 студзеня 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
  15. Игорь Бурко продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (21 лістапада 2023). Праверана 22 лістапада 2023.
  16. Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией (руск.). football.by (11 кастрычніка 2015). Праверана 22 лістапада 2023.