Ігар Мікалаевіч Кавалевіч
Ігар Кавалевіч (нар. 3 лютага 1968, Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам гродзенскага «Нёмана».
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігар Мікалаевіч Кавалевіч | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 лютага 1968[1] (56 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Нёман | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец брэсцкага футбола, гуляў у розных беларускіх клубах і ў Расіі, у 2004 годзе правёў палову сезона ў Азербайджане. Найлепшыя сезоны правёў у складзе «Белшыны», дзе стаў двойчы пераможцам Кубка Беларусі і срэбраным прызёрам чэмпіянату. У 2005 годзе завыршыў кар’еру ў складзе мазырскай «Славіі».
Трэнерская кар’ера
правіцьУ верасні 2005 года прыйшоў у «Нафтан», дзе спачатку ўзначаліў дубль, у красавіку 2007 года стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера, а ў ліпені 2007 года — галоўным трэнерам наваполацкага клуба. Пры Кавалевічу «Нафтан» на працягу 2007—2011 гадоў не апускаўся ніжэй за сёмае месца ў табліцы, а ў 2009 годзе дасягнуў свайго найвышэйшага за гісторыю чацвёртага месца. У тым жа 2009 годзе «Нафтан» выйграў Кубак Беларусі.
У 2012 годзе Кавалевіч паўторна прывёў навапалачан да перамогі ў Кубку, пры гэтым сам трэнер у фінальным матчы быў выдалены на трыбуну[2]. У жніўні 2012 года, пасля шэрагу паражэнняў, Кавалевіч падаў заяву аб адстаўцы[3], але яна была адхілена кіраўніцтвам клуба[4]. У снежні 2012 года, аднак, пакінуў клуб[5].
У 2009 годзе стаў дадаткова трэнерам моладзевай зборнай Беларусі ў якасці асістэнта Георгія Кандрацьева. Потым разам з Кандрацьевым працягваў працу ў алімпійскай зборнай да 2012 года.
У верасні 2013 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера моладзевай зборнай Беларусі пасля адстаўкі Аляксея Вяргеенкі[6]. У кастрычніку 2013 года на пасяджэнні БФФ быў зацвержаны галоўным трэнерам моладзевай зборнай[7].
У красавіку 2016 года, пасля адстаўкі Сяргея Саладоўнікава з пасады галоўнага трэнера гродзенскага «Нёмана», Ігар Кавалевіч стаў адным з асноўных кандыдатаў на вакантнае месца. У чэрвені 2016 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нёмана», пры гэтым застаўся на працы ў моладзевай зборнай[8]. Пакінуў зборную ў лістападзе 2016 года па заканчэнні кантракта, які ў выніку не быў падоўжаны; у той жа час падпісаў новае пагадненне з гродзенцамі[9]. Па выніках сезона 2017 «Нёман» заняў шостае месца ў чэмпіянаце Беларусі. У кастрычніку 2017 года кантракт Кавалевіча з гродзенскім клубам быў падоўжаны яшчэ на год[10]. У сезонах 2018—2019 «Нёман» заставаўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам на наступны сезон[11]. У 2020 годзе «Нёман» пасля няўдалага старту выдаў выдатную серыю і выйшаў у лідары чэмпіянату, доўгі час прэтэндаваў на медалі, але скончыў сезон пятым. Сезон 2021 «Нёман» правёў дрэнна, доўгі час знаходзіўся ўнізе табліцы, пазней здолеў узняцца і фінішаваў адзінаццатым.
У снежні 2021 года пагадненне Кавалевіча з гродзенскім клубам было падоўжана яшчэ на сезон[12]. У снежні 2022 года ў сёмы раз падоўжыў кантракт з «Нёманам»[13]. У сезоне 2023 «Нёман» правёў уверсе табліцы і доўгі час вёў змаганне за першы радок, аднак фінішаваў другім, такім чынам Кавалевіч здабыў свае першыя медалі чэмпіянату Беларусі ў якасці трэнера. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Беларусі[14] і найлепшым трэнерам Беларусі[15].
У лістападзе 2023 года падоўжыў пагадненне з «Нёманам» да канца 2024 года[16].
Неаднаразова адзначаўся рэзкімі выказваннямі на прэс-канферэнцыях, за што атрымоўваў штрафы і дыскваліфікацыі[17][18][19].
Дасягненні
правіцьЯк футбаліст
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1997, 2002
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992, 1998
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1997, 1999
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Азербайджана: 2004
Як трэнер
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2009, 2012, 2024
- Найлепшы трэнер чэмпіянату Беларусі: 2023
- Найлепшы трэнер Беларусі: 2023
Палітычныя погляды
правіцьПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[20][21].
Крыніцы
правіць- ↑ Igor Kovalevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ковалевич был удален на трибуну в финале Кубка Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). goals.by.
- ↑ Игорь Ковалевич: " В моей ситуации я просто обязан написать заявление об уходе. Спасибо всем" (руск.). football.by (26 жніўня 2012). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Игорь Ковалевич остался главным тренером "Нафтана" (руск.). football.by (28 жніўня 2012). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Игорь Ковалевич не будет тренировать "Нафтан" в следующем сезоне (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ U-21. Исполняющим обязанности главного тренера сборной назначен Игорь Ковалевич (руск.). football.by (13 верасня 2013). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Игорь Ковалевич утвержден в качестве главного тренера молодежной сборной Беларуси (руск.). football.by (31 кастрычніка 2013). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Игорь Ковалевич возглавил гродненский "Неман" (руск.). football.by (16 чэрвеня 2016). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Футбол. "Неман" продлил контракт с Игорем Ковалевичем (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2016.
- ↑ "Неман" на год продлил контракт с Игорем Ковалевичем (руск.). football.by (31 кастрычніка 2017). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ "Неман" продлил соглашение с Ковалевичем (руск.). football.by (8 снежня 2019). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ "Неман" пролонгировал соглашение с Игорем Ковалевичем (руск.). football.by (27 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Игорь Ковалевич в седьмой раз продлил контракт с "Неманом" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (28 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2022. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Игнатович стал лучшим вратарем высшей лиги-2023, Карпович - лучшим защитником, Ковалевич - лучшим тренером (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ Игорь Ковалевич назван лучшим тренером Беларуси - 2023 (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
- ↑ "Неман" продлил контракт с Игорем Ковалевичем (руск.). football.by (17 лістапада 2023). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Игорь Ковалевич дисквалифицирован и оштрафован (руск.). football.by (12 кастрычніка 2011). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Игорь Ковалевич дисквалифицирован на 3 матча и оштрафован (руск.). football.by (8 верасня 2020). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ КДК АБФФ оштрафовал Ковалевича и дисквалифицировал на пять матчей (руск.). football.by (19 лістапада 2022). Праверана 11 снежня 2023.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.