Ігнацы Ляхніцкі
Ігнацы Раман Ляхніцкі (польск.: Ignacy Lachnicki; 1755 — каля 1830) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ігнацы Ляхніцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1755[1][2] | ||||||
Смерць | каля 1830 | ||||||
Род | Ляхніцкія[d] | ||||||
Бацька | Юзаф Ляхніцкі[d] | ||||||
Маці | Разалія з Богушаў[d] | ||||||
Жонка | Антаніна з Трэмбіцкіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Месца працы | |||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын вількамірскага стольніка Юзафа Ляхніцкага і Розы з Богушаў[3], брат Антонія Дызмаса Ляхніцкага. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, за дысертацыю «Асноўныя палажэнні ўсеагульнай філасофіі» («Proposiciones ex philosophia universa», Вільня, 1772) атрымаў ступені магістра вольных мастацтваў і доктара філасофіі. Служыў у войску ВКЛ, палкоўнік (1788).
Пасля паступіў на службу да вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Агінскага, маршалак яго двара ў Слоніме, быў дарадчыкам у маёнткавых і палітычных справах. Па прапанове гетмана пераклаў на польскую мову для Слонімскага тэатра трагедыю Вальтэра «Альзіра, альбо Амерыканцы» (Варшава, 1780). Пераклад празаічны, без асаблівых літаратурных вартасцей. Паводле меркавання А. Цеханавецкага, Ляхніцкі мог быць сааўтарам гетмана ў напісанні вершаваных твораў. У 1788 годзе пад чужым прозвішчам Ляхніцкі едзіў ад імя Агінскага і Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку ў Берлін да Фрыдрыха Вільгельма II з палітычнымі прапановамі, накіраванымі супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і імператрыцы Кацярыны II, але паразумення не знайшоў.
Пакінуў ваенную і прыдворную службу, займаўся гаспадаркай ва ўласным маёнтку Ляхнаў каля Гародні. У 1792 купіў у Агінскага маёнткі Грайна, Зарубічы, частку Целяхан.
Вількамірскі лоўчы ў 1789—1792, стольнік у 1792—1793. На Гарадзенскім сойме 1793 года ўведзены ў склад Скарбовай камісіі ВКЛ. У час паўстання 1794 года член Гарадзенскай парадкавай камісіі, віцэ-прэзідэнт Гародні. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе выконваў абавязкі ўпаўнаважанага адсутнага ў краі Агінскага, прынёс за яго прысягу расійскім уладам.
У сваіх маёнтках рэфармаваў сялянскія павіннасці, што прадугледжвала заключэнне «добраахвотных» дагавораў, адчыняў школы. Сваі асветніцкія погляды выклаў у брашуры «Біяграфія валашаніна, які жыве на берагах Нёмана вышэй Ласосны» («Biografia włościanina nad brzegami Niemna powyżey Łosośnej mieszkającego», Варшава, 1815). З 1811 старшыня гранічнага суда Гродзенскага павета, член Варшаўскага сельскагаспадарчага таварыства.
Падтрымліваў палітыку Міхала Клеафаса Агінскага на пошук паразумення ў імператарам Аляксандрам І у справе адраджэння Вялікага Княства Літоўскага у складзе Расійскай імперыі. У час вайны 1812 года далучыўся да канфедэрацыі ВКЛ, член Гродзенскай адміністрацыйнай палаты. У 1813 член Цэнтральнай камісіі ваенных павіннасцей Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў і Беластоцкай вобласці. У 1818 быў адным з заснавальнікаў Друкарскага таварыства ў Вільні.
Ганаровы дазорца школаў Гродзенскай губерні. У 1822 г. збіраў ахвяраванні на кракаўскі помнік Касцюшку, ахвяраваў 100 злотых[3].
Належаў да масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне і ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Антанінай-Мартай з Трэмбіцкіх (каля 1760 — 20.12.1830) дзяцей не меў[3].
Зноскі
- ↑ Ignacy Lachnicki // NUKAT — 2002.
- ↑ Ignacy Lachnicki h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в Швед, В. В. Ляхніцкі Ігнацы Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Літаратура
правіць- Żytkowicz L. Rządy Repnina na Litwie w latach 1794—1797. Wilno, 1938;
- Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме. [2 выд.] Мн., 2006.
- Швед, В. В. Ляхніцкі Ігнацы Юзэфавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Спасылкі
правіць- Ігнацы Ляхніцкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»