Ізабела з Панятоўскіх

Ізабела Браніцкая з Панятоўскіх (1 ліпеня 1730 — 14 лютага 1808) — арыстакратка.

Ізабела з Панятоўскіх
Цёлак[d]
Цёлак[d]
Нараджэнне 1 ліпеня 1730(1730-07-01)[1]
Смерць 1801
Месца пахавання
Род Панятоўскія
Бацька Станіслаў Панятоўскі
Маці Канстанцыя з Чартарыйскіх[d]
Муж Ян Клеменс Браніцкі і Andrzej Mokronowski[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіла са шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак». 4-е дзіця Станіслава Панятоўскага, ваяводы мазавецкага, і Канстанцыі Чартарыйскай, кашталянкі віленскай, родная сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага[2].

Выйшла замуж за ўплывовага магната Яна Клеменса Браніцкага ў 1748 годзе ў выніку палітычных камбінацый з мэтай уздзейнічаць на мужа дзеля забеспячэння прыхільнасці групоўцы Чартарыйскіх. Дзякуючы ёй малавядомы Беласток пераўтварыўся ў цэнтр культуры на памежжы Кароны Польскай і ВКЛ: атрымаў магдэбургскае права (1749), тут створаны цэхавыя арганізацыі рамеснікаў (1759, 1769), пабудавана ў стылі барока палацава-паркавая рэзідэнцыя. Мела ўплыў на брата-караля. Пасля Рацлавіцкай бітвы 1794 года засталася ў Варшаве і падтрымлівала паўстанцаў[2].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць