Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ

Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з кастрычніка 1990 — Інстытут гісторыка-палітычных даследаванняў) — навукова-даследчая ўстанова ў структуры былой Кампартыі Беларусі ў 19291991 гадах.

Гісторыя правіць

Папярэднікам інстытута была камісія (Гістпарт пры ЦБ КП(б)Б), створаная ў 1921 годзе для збору, вывучэння і выдання дакументаў і матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і рэвалюцыйнага руху на Беларусі. У 1929 годзе пераўтворана ў Інстытут гісторыі нартыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Меў аспірантуру. У 19371938 многія навуковыя супрацоўнікі рэпрэсіраваны, інстытут ліквідаваны. У 1945 годзе адноўлены.

У 1991 годзе інстытут перададзены ў падпарадкаванне Галоўархіва Рэспублікі Беларусь і пераўтвораны ў Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі. Партыйны архіў інстытута стаў асновай Нацыянальнага архіва Рэспубпікі Беларусь.

Структура правіць

У пасляваенныя гады ў структуру інстытута ўваходзілі сектары:

  • гісторыі партыі;
  • партыйнага будаўніцтва;
  • перакладаў;
  • падрыхтоўкі і выдання прац па гісторыі барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
  • партыйны архіў,
  • навуковая бібліятэка,
  • Дом-музей I з’езда РСДРП.

Пасля перабудовы ў 1990 меў аддзелы:

  • гісторыі Кампартыі Беларусі і палітычных партый сацыялістычнай арыентацыі;
  • тэорыі грамадскага развіцця і сучаснай палітыкі партыі;
  • рэдакцыйна-выдавецкі.

Спецыялізаваны савет інстытута прымаў да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі па гістарычных навуках. Пры інстытуце працаваў Беларускі рэспубліканскі савет па каардынацыі распрацоўкі гісторыі КПСС і КПБ.

Кірункі працы правіць

Асноўныя кірункі работы: гісторыя рэвалюцыйнага руху на Беларусі, роля ў ім бальшавіцкіх арганізацый, інш. партый, утварэнне КПБ і БССР, арганізатарская і ідэалагічная дзейнасць КПБ на розных этапах, грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя на тэрыторыю рэспублікі, нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі, удзел беларускага народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Другой сусветнай вайны.

Кіраўнікі правіць

У розны час інстытут узначальвалі:

Літаратура правіць