Чылібуха
(Пасля перасылкі з Ірвотны арэх)
Чылібуха, ірвотны арэх (Strychnos nux-vomica) — кветкавая расліна сямейства Лаганіевыя (Loganiaceae). Трапляецца ў трапічных лясах Азіі і Паўночнай Аўстраліі. Культывуецца ў тропіках Афрыкі.
Чылібуха | ||||||||||||||||
Лісце ў восеньскай афарбоўцы. Індыя | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Strychnos nux-vomica L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Лістападнае дрэва вышынёй да 15 метраў. Лісце супраціўнае, авальнае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, зеленавата-белыя, сабраныя ў парасонападобнае суквецце. Плод — ягадападобны з 2—8 цвёрдымі зярнятамі, ярка-аранжава-чырвоныя (т.зв.арэх), нагадвае памаранец.
Выкарыстанне правіць
Лекавая сыравіна — зерне, мае 2—3 % ядавітых алкалоідаў (пераважна бруцын і стрыхнін, якія ўваходзяць у склад стрэльнага яду курарэ). Выкарыстоўваецца ў медыцыне і ветэрынарыі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі правіць
- Strychnos nux-vomica: інфармацыя на сайце GRIN (Праверана 3 верасня 2010)
- Чилибуха: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)