Іаганес Брамс

(Пасля перасылкі з І. Брамс)

Іаганес Брамс (ням.: Johannes Brahms; 7 мая 1833, Гамбург — 3 красавіка 1897, Вена) — нямецкі кампазітар і піяніст, адзін з галоўных прадстаўнікоў рамантызму. Аўтар выдатных сімфоній.

Іаганес Брамс
Johannes Brahms
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 мая 1833(1833-05-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1897(1897-04-03)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Германія
Бацька Johann Jakob Brahms[d][5]
Маці Johanna Henrica Christiane Nissen[d][5]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Eduard Marxsen[d][5]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, піяніст
Гады актыўнасці 1833—1897
Інструменты фартэпіяна[5], віяланчэль[5] і валторна[5]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
brahms-institut.de/… (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць

Музыцы навучаўся ў бацькі. З 1862 у Вене, выступаў як піяніст, пазней і як харавы дырыжор у Пеўчай капэле і Таварыстве сяброў музыкі. З сярэдзіны 1870-х гадоў прысвяціў сябе пераважна творчай дзейнасці, выступаў як дырыжор і піяніст з выкананнем уласных твораў.

Творчасць

правіць

Музычная спадчына Іаганеса Брамса ахоплівае многія жанры (за выключэннем оперы). Яго 4 сімфоніі, асабліва апошняя (1885), належаць да ліку вяршынь сімфанізму 2-й пал. XIX ст. Цыклічную кампазіцыю сімфоніі ён разумеў як інструментальную драму, часткі якой аб’яднаны пэўнай ідэяй. Да сімфоній па мастацкай значнасці прымыкаюць і яго інструментальныя кацэрты, трактаваныя як сімфоніі з саліруючымі інструментамі (самыя вядомыя скрыпічны, 1878, і 2-і фартэпіянны, 1881, канцэрты). З вакальна-аркестравых твораў найбольш значны «Нямецкі рэквіем» (1868) з эпічным размахам і пранікнёнай лірыкай. У вакальнай музыцы важнае месца займаюць апрацоўкі народных песень (каля 100). Лепшым камерна-інстрментальным творам уласцівы героіка-эпічныя рысы і адначасова суб’ектыўна-лірычная накіраванасць (фартэпіянныя трыо, фартэпіянны квінтэт, санаты для скрыпкі і віяланчэлі з фартэпіяна і інш.).

Фартэпіянныя творы вылучаюцца кантрапунктычна развітой фактурай, тонкай матыўнай распрацоўкай. У фартэпіянных вальсах і «Венгерскіх танцах» выявілася захапленне І. Брамса венгерскім фальклорам.

Сярод іншых твораў кампазітара: «Песня лёсу» і «Трыумфальная песня» (1871), кантата «Рынальда» (1868), «Рапсодыя» (1869, усе для хору з аркестрам); 2 серэнады, «Варыяцыі на тэму І. Гайдна», «Акадэмічная» і «Трагічная» уверцюры (1881, усе для аркестра); канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі (1887); камерна-інструментальныя ансамблі — санаты для скрыпкі і фартэпіяна, віяланчэлі і фартэпіяна, клавесіна і фартэпіяна, 3 фартэпіянных трыо, 3 струнных квартэты, 2 струнных квінтэты, фартэпіянны квінтэт; санаты, варыяцыі, балады, фантазіі, рапсодыі для фартэпіяна; напісаў для аргана 11 харальных прэлюдый і інш.; аўтар каля 60 мяшаных хароў; для голасу з фартэпіяна — 60 вакальных квартэтаў, 20 дуэтаў, каля 200 рамансаў і песень і інш.

Зноскі

  1. а б Geiringer K., Simpson R. Johannes Brahms // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Johannes Brahms // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Брамс Иоганнес // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б в г д е ё ж Richard Heuberger der Ältere Brahms, Johannes // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. BettelheimB. — Т. 2, 1897. — S. 90–96.
  6. Dr. Constant v. Wurzbach Brahms, Johannes // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 14. — S. 406.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць