Ірына Яўгенаўна Кратовіч

(Пасля перасылкі з І. Я. Кратовіч)

Ірына Яўгенаўна Кратовіч (нар. 17 кастрычніка 1957, г. Мінск)  — беларускі архітэктар.

Ірына Яўгенаўна Кратовіч
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1957(1957-10-17) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1980 годзе архітэктурны факультэт БПІ (выкладчыкі А. А. Воінаў, В. І. Гусеў). У 19801988 гадах працавала архітэктарам у Белмясцпрампраекце, з 1988 года ў Мінскграмадзянпраекце: архітэктар, вядучы архітэктар, начальнік групы архітэктараў.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1995 года (білет № 259).

Творчасць

правіць
 
Навучальны корпус храмавага комплексу ў гонар Абраза Маці Божай «Усіх гаротных Радасць»
 
Свята-Духава капліца

Асноўныя працы: храмавы комплекс у гонар Абраза Маці Божай «Усіх гаротных Радасць» і ў памяць ахвяр Чарнобыля: трапезная (19921993, будаўніцтва ў 1995—1998; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам, В. М. Батузавай, М. Міклашэвіч); нядзельная школа (1993, будаўніцтва ў 1994−1996; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам, В. М. Батузавай, М. Міклашэвіч), майстэрні для інвалідаў (1997—1998, будаўніцтва ў 1999—2004; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам), Свята-Духава капліца (1998—1999, будаўніцтва ў 1999; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам, І. Карасцялёвым); Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у Салігорску (1996—2000, будаўніцтва распачата ў 1999; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам, В. М. Батузавай, М. Міклашэвіч, Н. А. Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісаравым, Г. Я. Перлінай); рэканструкцыя будынка Нацыянальнага банка па вул. Каліноўскага, 72А у Мінску (2004—2005, будаўніцтва ў 2005; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам); рэспубліканскі горналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне: гасцявы дом і лазня (VIP-зона) (2004—2005, будаўніцтва ў 2005; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам); рэстаран «3aвipyxa» (2005; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам); храм у імя Жыццепачатнай Тройцы па вул. Севастопальскай у г. Мінску (1999—2004, будаўніцтва распачата ў 2006; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам, Н. А. Свірыдовіч); рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Азёрны» (20052006, будаўніцтва ў 2006—2008; у сааўтарстве з У. Ф. Даніленкам, Г. Шэлег, М. Я. Шашковай).

Узнагароды

правіць

Узнагароджана: Гран-пры за лепшы праект года Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску, 2000), Граматай Мінскага аблвыканкама (2002), дыпломамі Міжнароднай акадэміі архітэктуры (Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску, 2000), Беларускага саюза архітэктараў: Праваслаўны комплекс у г. Старобіне (1995); Капліца храма ў гонар абраза Маці Божай «Усіх гаротных Радасці» ў памяць ахвяр Чарнобыля ў г. Мінска (2001), рэканструкцыя будынка Нацыянальнага банка ў г. Мінску (2005); Рэспубліканскі горналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскам раёне Мінскай вобласці, 27.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Козырев Олег Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)