Агатангел Крымскі

Агатанге́л Крымскі (укр.: Агатангел Кримський; псеўданімы А. Хванько, Хванько Кримський, Ївхимець, Панько Рогач, Мирдза-Джафар; 15 студзеня 1871, Уладзімір, Украіна — 25 студзеня 1942, Кустанай, цяпер Кастанай, Казахская ССР) — украінскі гісторык, мовазнаўца, арыенталіст, пісьменнік, перакладчык, паэт, паліглот, адзін з заснавальнікаў Акадэміі навук Украіны (1918). Ахвяра сталінскага тэрору[4].

Агатангел Крымскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 (15) студзеня 1871
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1942(1942-01-25)[2] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Q4242928?
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, антраполаг, гісторык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, перакладчык
Гады творчасці 1895—1942
Дэбют 1895
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з крымскататарска-беларускай сям’і, якая перайшла ў праваслаўе. Нарадзіўся ва Уладзіміры цяперашняй Валынскай вобласці Украіны (тады Валынскай губерні Расійскай імперыі) у сям’і крымскага татарына з беларускімі каранямі, настаўніка гісторыі і геаграфіі Юхіма Сцяпанавіча Крымскага. Заснавальнікам роду Крымскіх быў мула з Бахчысарая, які пераехаў у Мсціслаў (цяпер Магілёўская вобласць, Беларусь). Дзед А. Крымскага перайшоў з ісламу ў хрысціянства[5].

З 1889 па 1892 гады навучаўся ў Лазараўскім інстытуце ўсходніх моў у Маскве. Асноўнымі дысцыплінамі вучонага былі: арабская, персідская і турэцкая мовы і літаратура. У 1892—1896 гадах скончыў поўны курс славістыкі на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам мовазнаўцы Усевалада Мілера, славіста Рамана Бранта і знаўцы індаеўрапейскіх моў Філіпа Фартунатава. У 1896 годзе малады вучоны склаў магістарскія іспыты па арабістыцы ў Пецярбургскім універсітэце і па славянскай філалогіі ў Маскоўскім універсітэце. Агулам ён ведаў шэсцьдзесят моў[6]. Пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта А. Крымскі атрымаў двухгадовую стыпендыю Лазараўскага інстытута, каб паехаць у Сірыю і Ліван. Падчас гэтай паездкі ў 1896—1898 гадах ён сабраў шмат матэрыялаў і дакументаў, над якімі працаваў да самай смерці[7].

У 1918 годзе пераехаў у Кіеў, дзе стаў неадменным сакратаром Украінскай акадэміі навук, заснаванай гетманам Паўлам Скарападскім. Быў адным з акадэмікаў-заснавальнікаў Украінскай акадэміі навук. У Кіеве А. Крымскі быў стваральнікам украінскага ўсходазнаўства[8].

У 1929 годзе А. Крымскі быў пераследаваны і пазбаўлены пасады. У 1930-я гады А. Крымскі быў практычна адхілены ад навукова-педагагічнай працы ў навуковых установах Украіны. Жыў у Кіеве і Звянігародцы. З 1930 года творы Крымскага забароненыя. У 1939 годзе рэабілітаваны, але ў ліпені 1941 года, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, НКУС арыштаваў яго як «асабліва ненадзейнага» па абвінавачанні ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці»[4] і выслаў у Казахстан. Афіцыйна Агантангел Крымскі памёр ад знясілення ў турэмным шпіталі, але ёсць версія, што ён мог памерці ад жорсткіх катаванняў[9]. Яго справа была канчаткова спыненая ў 1957 годзе, а ў 1960 годзе ён быў афіцыйна рэабілітаваны.

Асабістае жыццё правіць

Агатангел Крымскі быў геем. Ягоную гомасексуальную арыентацыю, між іншым, пацвярджаюць тэксты з цыкла вершаў «Нечестиве Кохання», у якіх Крымскі разважае пра сваю гомасексуальнасць. Гомасексуальнасць А. Крымскага даследавалі Саламія Паўлычка[10] і Аляксандр Авербух[11].

Творчасць правіць

Агатангел Крымскі — аўтар шматлікіх прац па гісторыі і культуры арабскіх краін, Ірана, Турцыі і інш., семіфалогіі, гісторыі, ісламу (ведаў каля 60 моў, пераважна ўсходніх)[12]. Вялікую ўвагу надаваў вывучэнню гісторыі ўкраінскай мовы і літаратуры, фальклору, этнаграфіі. Агатангел Крымскі лічыцца адным з самых выбітных усходазнаўцаў у гісторыі сусветнай філалагічнай навукі[13].

А. Крымскі як пісьменнік вядомы сваімі паэтычнымі творамі на ўсходнюю тэматыку, якія ўвайшлі ў зборнік «Пальмавыя галінкі», апавяданнямі і раманам. Крымскаму таксама належаць шматлікія літаратурныя пераклады Антары, Амара Хаяма, Саадзі, Гафіза, Міхры-Хатуна, Фірдаўсі і многіх іншых, у тым ліку заходнееўрапейскіх паэтаў[14].

Па-беларуску выдаваўся зборнік «Бейруцкія апавяданні»[15], за пераклад якога Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за пераклады ўкраінскай літаратуры на мовы свету[16].

Творы правіць

Навуковыя творы правіць

  • Про научність фонетичної правописи // Буковина, 1897,
  • Ислам, его возникновение и старейший период его истории. Москва, 1901,
  • Історія мусульманства, 1904—1912,
  • Українська граматика (у 2-х т., 1907—1908),
  • Історія арабів і арабської літератури, 1911—1912,
  • Нариси з історії української мови (1922, у співавторстві з О. Шахматовим),
  • Історія Персії та її письменства, 1923,
  • Історія Туреччини та її письменства, 4 тт., 1924—1927,
  • Перський театр, звідки він узявся та як розвивався, 1925,
  • Вибрані сходознавчі праці в п’яти томах: Т. I. Арабістика (2007); Т. II. Тюркологія (2007); Т. III. Тюркологія (2010); Т. IV. Іраністика (2008); Т. V. Іраністика (2010).

Мастацкія творы правіць

  • Пальмове гілья, 1901, 1908, 1923,
  • Повістки й ескізи з українського життя, 1895,
  • Бейрутські оповідання, 1906; у беларускім перакладзе: Крымскі, Агатангел (2022). Бейруцкія апавяданні. Лондан: Skaryna Press. p. 133. ISBN 978-1-915601-02-5.
  • Андрій Лаговський, раман (1905, цалкам апублікаваны ў 1972 годзе).

Зноскі

  1. Крымский Агафангел Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Крымский Агафангел Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. а б Агатангел Кримський — учений, кримський татарин і патріот україни, який став жертвою сталінського терору, Герої України, http://heroes.profi-forex.org/ua/krimskij-agatangel-juhimovich
  5. М. Якубович, Іслам у Західній Україні: традиційна релігія? // Український тиждень, 21.02. 2016.
  6. П. А. Кравчук, Книга рекордів Волині. — Любешів: Ерудит, 2005. — С. 196—197.
  7. В. Бурій, Агатангел Кримський // Місто робітниче (Ватутіне). — («Постаті»). — 2001. — 27 січня. — С. 4.
  8. В. Шендеровський, Видатний орієнталіст України — Агатангел Кримський, Нехай не гасне світ науки. Книга перша, https://parafia.org.ua/person/krymskyj-ahatanhel/
  9. Уроки правды Агатангела Кримського, Всеукраїнська громадська організація «Українське Реєстрове Козацтво», http://www.kozatstvo.net.ua/ua/publications/uk_r.php?d=a&i=4467
  10. С. Д. Павличко, Націоналізм. Сексуальність. Орієнталізм. Складний світ Агатангела Кримського. — 2-ге вид. — К.: Видавництво Соломії Павличко «Основи», 2001.
  11. Alex Averbuch Orientalism and Homoerotic Desire in the Poetry of a Ukrainian Modernist: Ahatanhel Kryms'kyi in Lebanon(англ.) // Slavic and East European Journal. — 2018. — Vol. 62. — № 2. — P. 318-338.
  12. Агатангелу Кримському — 150. У чому секрет геніальності найвидатнішого сходознавця 20-га століття?, Радіо Свобода, 15.01. 2021, https://www.radiosvoboda.org/a/agatangelu-krymskomu-150-poliglot-shodoznavets/31047686.html
  13. Т. М. Сидорчук, Матеріали Агатангела Кримського в архіві Омеляна Пріцака, 2013, http://ekmair.ukma.edu.ua/handle/123456789/2843
  14. Дар’я Анцибор, Сходознавець Агатангел Кримський знав до сотні мов, Gazeta.ua, 16.01.2013, https://gazeta.ua/articles/istoriya-movi/_shodoznavec-agatangel-krimskij-znav-do-sotni-mov/477261
  15. Уладзіслаў Гарбацкі. «Бейруцкія апавяданні» Крымскага выдадзены па-беларуску. Чаму іх варта прачытаць у наш змрочны час. Новы Час (25 жніўня 2022).
  16. Беларускі пісьменнік трапіў у доўгі спіс кандыдатаў на ўкраінскую прэмію Drahomán Prize-2022 для перакладчыкаў. Радыё Свабода (20 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023.

Спасылкі правіць