Уладзіслаў Гарбацкі

беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык.

Уладзісла́ў Гарба́цкі, сапраўднае імя Уладзіслаў Іваноў (нар. 1978, Віцебск) — беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык. Адзін з першых у Беларусі даследчыкаў і публіцыстаў на тэмы, звязаныя з жыццём і гісторыяй ЛГБТК+ супольнасці. Спецыяліст у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі.

Уладзіслаў Гарбацкі
Дата нараджэння 1978
Месца нараджэння
Навуковая сфера сацыялінгвістыка, стараверы ў Беларусі і ЛГБТ
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі і доктарская ступень[d][1] (21 лістапада 2017)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ніна Баршчэўская
Сайт harbacki.eu

Выдаў зборнік апавяданняў «Песні тралейбусных рагуляў» (2016), шэраг даследаванняў па фемінізацыі беларускай мовы і кнігу твораў Палуты Бадуновай (2018).

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Віцебску, дзесяць гадоў жыў з бацькамі ў горадзе Радужны Ханты-Мансійскай акругі ў Расіі. Вярнуўся ў Беларусь у 1995 годзе, да 2000 года вучыўся на франка-беларускім факультэце палітычных і адміністрацыйных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску.

У 2001 годзе атрымаў магістарскую ступень у паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук  (англ.) ў Страсбуры. У 2002 годзе навучаўся ў Рэймскім універсітэце на адной з першых у Францыі гендарных магістратур па спецыяльнасці радца/медыятр у пытаннях полу і сексуальнасці.

З 2007 года выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) у Вільні, лектар паліталогіі Дэпартамента сацыяльных навук. З 2014 года жыве і працуе ў Вільні.

У 2017 годзе пад кіраўніцтвам прафесаркі Ніны Баршчэўскай абараніў доктарскую дысертацыю «Фемінізацыя беларускай мовы (сацыялінгвістычны аналіз жаночых Nomina agentis у старабеларускай і сучаснай беларускай мове)» на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[2].

З 2019 года адказны за дзейнасць Цэнтру гендарных даследаванняў пры ЕГУ.

У сакавіку-жніўні 2020 года — стыпендыянт праграмы «Пісьменнікі ў выгнанні» Літаратурнай рэзідэнцыі ў Грацы (Аўстрыя).[3] У лістападзе 2020 стажыраваўся ў пісьменніцкай рэзідэнцыі ў Малятах (Літва).[4]

 
Вокладка «Аб фэмінізацыі беларускай мовы: Фэмінізацыя nomina agentis і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове»

Навуковая дзейнасць правіць

Сацыялінгвістыка правіць

У мовазнаўстве працуе ў сацыялінгвістычным кірунку: даследуе і аналізуе сацыяльнае і палітычнае вымярэнне мовы і ўплыву на яе экстралінгвістычных, перадусім сацыяльна-палітычных, прычын. Асаблівы інтарэс даследчык праяўляе да пытанняў:

  • сацыяльнай гісторыі мовы: «Пра моўны сорам беларусаў» (2020)[5], «Як мова рэагуе на расійска-ўкраінскую вайну» (2018)[6], «Пра геній старабеларускай мовы» (2014)[7];
  • гендарнай сацыялінгвістыкі: «Аб інклюзыўнай беларускай мове» (2019)[8], «Stereotyping vulnerable groups» (2017)[9], «Аб гэтак званых „эпіцэнах“» (2012)[10];
  • моўнай палітыкі і дыяспарнай мовы: «Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур’ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы)» (2017)[11], «Мова жыцця Зоры Кіпель» (2016)[12], «Малавядомая Зоська Верас: на мовазнаўчай ніве» (2016)[13], «Білінгвізм, інтэрферэнцыя, канвергенцыя і запазычанне: Беларуская мова ў Літве» (2013)[14], «Тарашкевіца — не толькі ідэалогія, але перадусім эстэтыка» (2013), «Беларуская дыяспарная мова і яе досвед супрацьстаяння англіцызмам, русізмам і іншым варварызмам» (2012);
  • сацыялектаў і арго: «Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны» (2019)[15].
  • фемінізацыі беларускай мовы: гл. Кнігі

Культура старавераў Беларусі правіць

У 2002—2005 гадах разам з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы пры Акадэміі навук Беларусі, а потым — з польскім праектам OBTA Архівавана 14 лютага 2021. даследаваў стараверскую культуру Беларусі, найперш Віцебшчыны. У 2002—2016 гадах ажыццявіў шэраг этналагічных экспедыцый па Віцебшчыне: Віцебск, Полацк, Лёзеншчына, Аршаншчына, Шуміліншчына, Браслаўшчына, Пастаўшчына, Мёршчына, — з мэтай даследавання культуры беларускіх старавераў. Вынікі экспедыцый часткова прадстаўлены ў артыкулах у перыядычных выданнях і зборніках: «Мясцовыя назвы віцебскіх старавераў» (2006)[16], «Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў» (2008)[17], «Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XIX — пачатак XXI стагоддзя» (2010)[18], «Аб кабетах, якія „папуюць“: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны» (2013)[19], «Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863-64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі)» (2014)[20], «Стараверы і злябы» (2018)[21].

Гісторыя франкамоўнай беларусістыкі правіць

Інтарэс да тэмы франкамоўнай беларусікі праявіўся падчас навучання ў Францыі. Штуршком да даследчай дзейнасці ў гэтай сферы стала праца ў Скарынаўскай бібліятэцы[22], дзе захаваліся рэдкія франкамоўныя матэрыялы па беларусіцы пачатку XX ст.[23][24][25][26] і друкапіс першага беларускага рамана, напісанага па-французску невядомым аўтарам[27]. Уладзіслаў Гарбацкі апісаў таксама ўнёсак ранніх французскіх і франкамоўных даследчыкаў, якія цікавіліся беларускімі тэмамі: Рэнэ Мартэль[28][29], Антуан Мартэль, Амбруаз Жабер,[30] — і беларускай дыяспары ў Францыі, Бельгіі і Англіі[31][32].

Фемінісцкія і ЛГБТК+ даследаванні правіць

Да гендарных, фемінісцкіх і ЛГБТК+ даследаванняў далучыўся падчас навучання ў гендарнай магістратуры ў Францыі. Першыя артыкулы на тэму гей- і лесбі- даследаванняў апублікаваў у ARCHE на пачатку 2000-х гадоў: «Развагі аб гейскім пытанні»[33] і «Пераадоленне гамафобіі»[34]. Рэгулярна публікуе артыкулы і агляды на фемінісцкую і гендарную тэмы ў іншых беларускіх СМІ: Радыё Свабода, «Новы час», Makeout.

Літаратурная творчасць правіць

Першыя літаратурныя творы апублікаваны ў «Нашай Ніве» і ARCHE. Пазней — у газеце «Новы час» і інтэрнэт-часопісе «ПрайдзіСвет».

Пісьменнік збольшага працуе ў стылі аўтабіяграфічнай сацыяльнай ці сацыялагічнай прозы: робіць акцэнт на прыватнай, інтымнай гісторыі, якая дапамагае выкрываць калектыўную гісторыю і памяць.

Першы зборнік прозы выдаў у 2016 годзе — «Песні тралейбусных рагуляў». Ён быў названы першым у беларускай літаратуры творам гей-прозы[35]. Брытанскі даследчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:

«Гэты смелы і вельмі чытэльны дэбютны зборнік прозы пераказвае ў розных формах і інтымных дэталях досведы Адрознага ў варожым яму асяроддзі. Пра тры плыні, што ахопліваюць дарослае жыццё аўтара, ён апавядае мовай казачных гісторый: глыбокую веру ў беларускую мову, усведамленне і гонар за сваю гейскасць, і перакананасць у тым, што рэлігія — толькі міф. Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песня і свята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам».

Пераклады правіць

Уладзіслаў Гарбацкі перакладае навуковыя і мастацкія тэксты з французскай, украінскай, літоўскай, рускай і славенскай моў. Спецыялізуецца на перакладах франкамоўных аўтараў і аўтарак: Жорж Экгаўт, Сімона дэ Бавуар[36], Анні Эрно, Рэймон Арон[37], Эрык Нёвё[38], Маргерыт Юрсенар, Вілье дэ ліль-Адан. Таксама перакладае паэзію з літоўскай (Гедрэ Казлаўскайце,[39] Нерынга Дангвідзе) і славенскай (Ураш Прах)[40] моў.

Кнігі правіць

  • Аб фэмінізацыі беларускай мовы: Фэмінізацыя nomina agentis і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове. Эсэ / Уладзіслаў Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2012. — ISBN 978-0-9567951-0-6.
  • Песьні тралейбусных рагуляў: Казкі і проза жыцьця / Уладзь Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN 978-0-9567951-4-4 (друк) і 978-0-9567951-5-1 (электронная).
  • Гід па фэмінізацыі беларускай мовы (Nomina agentis і некаторых іншых асабовых намінацыяў) / Уладзіслаў Гарбацкі. — London: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN 978-0-9567951-6-8 (друк) і 978-0-9567951-7-5 (электронная).
  • Творы / Палута Бадунова. [Прадмова і ўкладаньне: Уладзіслаў Гарбацкі]. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2018. — ISBN: 978-9955-578-19-2 (друк) і 978-9955-578-18-5 (электронная).
  • Фэмінізацыя беларускай мовы. Сацыялінгвістычнае дасьледваньне. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2019. — ISBN: 978-9955-578-21-5.

Зноскі

  1. Polish Science Праверана 5 мая 2023.
  2. Лектар ЕГУ Уладзіслаў Іваноў атрымаў ступень доктара навук. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (10 лістапада 2017).
  3. Uladzislaŭ Ivanoŭ. The Kulturvermittlung Steiermark - Kunstpädagogisches Institut Graz.
  4. Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай літаратурнай рэзідэнцыі ў Малятах. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (5 снежня 2020).
  5. Уладзіслаў Іваноў. Моўны сорам беларусаў (сацыялінгвістычны аналіз) (недаступная спасылка). Acta Albaruthenica, 20, стар. 169-183. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (17 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 8 сакавіка 2021.
  6. Уладзіслаў Іваноў. Як мова рэагуе на расійска-ўкраінскую вайну (паліталагічныя і сацыялінгвістычныя заўвагі) . The Ideology and Politics Journal, 3(11). Foundation for Good Politics (17 сакавіка 2018).
  7. Уладзіслаў Гарбацкі. Пра геній старабеларускай мовы . ARCHE (8 студзеня 2014).
  8. Уладзіслаў іваноў. Аб інклюзыўнай беларускай мове (недаступная спасылка). Acta Albaruthenica, 19, стар. 231-240. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (17 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
  9. Uladzislau Ivanou. Stereotyping Vulnerable Groups (англ.). Stavros Assimakopoulos, Fabienne H. Baider, Sharon Millar. Online Hate Speech in the European Union: A Discourse-Analytic Perspective. Стар. 29-32. Springer (17 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
  10. Уладзіслаў Гарбацкі. Аб гэтак званых “эпіцэнах” . ARCHE (17 ліпеня 2012).
  11. У. Іваноў. Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур'ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы) // Запісы БІНіМ. — Нью-Ёрк-Мінск, 2017. — Т. 39. — С. 428-433.
  12. Уладзіслаў Гарбацкі. Мова жыцця Зоры Кіпель . Новы час (23 красавіка 2016).
  13. • У. Гарбацкі. Малавядомая Зоська Верас: на мовазнаўчай ніве // Да гісторыі беларускай дыяспары. — Мінск, 2016. — Т. 2. — С. 30-36.
  14. Уладзіслаў Гарбацкі. Білінгвізм, інтэрферэнцыя, канвергенцыя і запазычанне: Беларуская мова ў Літве . ARCHE (19 красавіка 2013).
  15. Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны. Onliner (17 сакавіка 2019).
  16. Іваноў, У. Мясцовыя назвы Віцебскіх старавераў // Роднае слова. — 2006. — № 12 (228). — С. 31.
  17. Іваноў, У. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў // Палітычная сфера. — 2008. — № 10. — С. 102–107.
  18. Іваноў, У. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XIX — пачатак XXI стагоддзя // Палітычная сфера. — 2010. — № 14. — С. 195–210.
  19. Іваноў, У. Аб кабетах, якія «папуюць»: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны // Женщины в политике: новые подходы к политическому. Феминистский образовательный альманах.. — 2013. — В. 2. Личное как политическое. — С. 31–37.
  20. Іваноў, У. Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863–64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі) // Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі, Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Лондан, 27–29 сакавіка 2014 / Смалянчук Алесь, Дынглі Джым. — Мінск: Зміцер Колас, 2015. — P. 58–72. — ISBN 978-985-6992-67-7.
  21. Іваноў, У. Стараверы і злябы // Наша гісторыя. — 2018. — № 1. — С. 64–67. — ISSN 2617-2305.
  22. Ігар Іваноў. “Беларуская бібліятэка ў Лондане яшчэ дапаможа адкрыць невядомыя пласты берусазнаўства” (недаступная спасылка). Блёг. Беларуская бібліятэка і музей імя Франьцішка Скарыны (7 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
  23. Уладзіслаў Гарбацкі. Франкамоўная беларусіка лонданскай Скарынаўкі . Новы час (30 студзеня 2018).
  24. Уладзіслаў Гарбацкі. Што пісала французская прэса пра БНР і «беларутэнскае пытанне»? . Новы час (24 сакавіка 2018).
  25. Уладзіслаў Гарбацкі. «Крык народаў» . Новы час (5 чэрвеня 2019).
  26. Уладзіслаў Гарбацкі. Федэрацыйны пакт паміж Мінскам і Масквой . Новы час (26 студзеня 2019).
  27. Уладзіслаў Гарбацкі. Таямніцы лонданскай Скарынаўкі: «Жан і Жак, альбо Падроблены рай» . Новы час (6 верасня 2015).
  28. Уладзіслаў Гарбацкі. На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль (недаступная спасылка). Блёг. Беларуская бібліятэка і музей імя Франьцішка Скарыны (30/03/2016). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 12 лютага 2022.
  29. Уладзіслаў Гарбацкі. На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль . Новы час (27 сакавіка 2016).
  30. Уладзіслаў Гарбацкі. https://novychas.by/asoba/belaruski-ruh-i-polszcza-scislaja-historyja-bel . Новы час (3 ліпеня 2016).
  31. Уладзіслаў Гарбацкі. Забыты змагар франкамоўнай беларусікі . Новы час (28 ліпеня 2017).
  32. Уладзіслаў Гарбацкі. Невядомая спадчына: этналагіня Ніна Абрамчык . Новы час (17 мая 2018).
  33. Уладзь Гарбацкі Развагі аб гейскім пытанні // ARCHE. — 2002. — № 3(23).
  34. Уладзіслаў Гарбацкі Пераадоленне гамафобіі // ARCHE. — 2003. — № 2(25).
  35. Уладзь Гарбацкі. Першая кніга гей-прозы па-беларуску (слова ад аўтара) . Makeout (24 мая 2016).
  36. Сімона дэ Бавуар. Другі пол (Le deuxième sexe). Фрагмент з кнігі. ПрайдзіСвет №21 (17 сакавіка 2020).
  37. Рэймон Арон Дэмакратыя і Таталітарызм (урыўкі з эсэ) // А. Казакевіч (нав. рэд.) Палітычная навука. Анталогія класічных тэкстаў: Пераклад з англійскай, французскай, нямецкай. — Мінск–Вільня: Палітычная сфера, 2012. — ISBN 978-609-95427-0-6.
  38. Эрык Нёвё. Сацыялогія сацыяльных рухаў = Érik Neveu, Sociologie des mouvements sociaux / У. Іваноў (пер. з французскай). — Мінск: Прапілеі, 2010. — 150 с. — ISBN 978-985-6329-85-5.
  39. Гедрэ Казлаўскайтэ. Размаўляць на забытых мовах . ПрайдзіСвет №21 (17 сакавіка 2020).
  40. Уладзь Гарбацкі. Сціпласць меншасцей (знаёмства з паэзіяй Ураша Праха). Makeout (23 снежня 2020).