Адкрыць галоўнае меню

Дзераўная (Стаўбцоўскі раён)

Стаўбцоўскі раён
Аграгарадок
Дзераўная
Dzieraŭnaja. Дзераўная (2009).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Аўтамабільны код
5
Дзераўная на карце Беларусі ±
Дзераўная (Стаўбцоўскі раён) (Беларусь)
Дзераўная (Стаўбцоўскі раён)
Дзераўная (Стаўбцоўскі раён) (Мінская вобласць)
Дзераўная (Стаўбцоўскі раён)

Дзераўна́я[1] (трансліт.: Dzieraŭnaja, руск.: Деревная) — аграгарадок у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр (з 2011 года)Дзераўнянскага сельсавета. Знаходзіцца ў 30 км ад райцэнтра, на аўтадарозе ІвянецПершаіНясвіж.

Насельніцтва 1723 чал. (1992).

ГісторыяПравіць

 
Інтэр'ер касцёла, міжваенны здымак
 
«Езус з вучнямі ў Эмаўсе». ХІХ ст., вёска Дзераўная

Упершыню Дзераўная згадваецца ў другой палове XV ст. як уладанне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 маёнтак перайшоў да яго жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 — уласнасць Кезгайлаў. У 1525 М. Кежгайла заснаваў каля маёнтку Дзераўная аднайменнае мястэчка. З 1554 паселішчам валодаў Я. Завіша, з 1590-х — Радзівілы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.

У 15901591 у Дзераўной збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я Войцех Сялява фундаваў касцёл, пры якім цягам XVIIXVIII стст. дзейнічалі шпіталь і школа. Станам на 1591 у мястэчку існавалі рынак, 3 вуліцы, 41 двор, на 1646 — 71 двор, на 1662 — 85, на 1725 — 39, на 1786 — 49 двароў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзераўная апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1870-я ў мястэчку існавалі касцёл, капліца, 2 сінагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. Станам на 1880 — 34 двары, заезны двор, вінзавод, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 125 двароў, 11 крам, гарбарня, аптэка, карчма.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам Дзераўноўскага сельсавета27 сакавіка 1959 да 24 снежня 2011 года ў Хатаўскім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут было 255 двароў, на 1992 — 549 двароў.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Дзераўной працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, пошта.

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

ГалерэяПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дзераўно́е, н.
  2. Валерый Шаблюк. Дзераўная // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 227.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8 — С. 106.

ЛітаратураПравіць

  • Шаблюк, В. Дзераўная / Валерый Шаблюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 223. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Derewno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 7.

СпасылкіПравіць