Ждановічы (Мінскі раён)

аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Ждановічы)

Ждано́вічы[1] (трансліт.: Ždanovičy, руск.: Ждановичи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ждановіцкага сельсавета. Размешчаны на паўночны захад ад Мінска, на шашы Р28. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва — больш 5 тыс. жыхароў.

Аграгарадок
Ждановічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
270 м
Насельніцтва
  • 7 909 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223028
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236817026
Ждановічы на карце Беларусі ±
Ждановічы (Мінскі раён) (Беларусь)
Ждановічы (Мінскі раён)
Ждановічы (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Ждановічы (Мінскі раён)

Геалогія

правіць

За 1 км на поўнач ад станцыі Ждановічы, на правым беразе Свіслачы ў 1960 годзе адкрыта Ждановіцкая мінеральная крыніца. Мінеральныя воды прымеркаваны да порыстых і трэшчынаватых пясчанікаў і алеўралітаў верхняга пратэразою. Вада з глыбіні 433—464 м хларыдна-сульфатна-натрыевая[2].

За 4,5 км на ўсход ад Ждановічаў, у даліне ракі Свіслач, знаходзіцца Свіслацкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Пластовы паклад звязаны з старажытна-алювіяльнымі адкладамі надпоймавай тэрасы ракі Свіслач[3].

Гісторыя

правіць

Назва аграгарадка паходзіць ад доктара Івана Здановіча, які ў пачатку XX стагоддзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінеральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лячыліся мінеральнай вадой. Пазней доктар Здановіч пабудаваў на бліжэйшай чыгуначнай лініі платформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Мінск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «платформа Здановіча», якая пасля Другой Сусветнай вайны паступова трансфарміравалася ў назву «станцыя Ждановічы».

Пазней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагоддзя.

Насельніцтва

правіць
  • Паводле перапісу 1999 года — больш за 5000 жыхароў.

Транспарт

правіць
 
Платформа на станцыі Ждановічы

Ёсць чыгуначная станцыя. Канцавы прыпынак мінскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзве ад станцыі Ждановічы да Мінскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад варот Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская.

Інфраструктура

правіць

Славутасці

правіць
 
Спаса-Ушэсцеўская царква

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

правіць