Пётр Тышкевіч (ваявода менскі): Розніца паміж версіямі

(1571—1631) ваявода менскі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' {{Шляхціч | беларускае імя = Пётр Тышкевіч | поўнае імя = | арыгінальнае імя =Piotr Tyszkiewicz | па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:33, 13 сакавіка 2012

Пётр ТЫШКЕВІЧ (памёр у 1631?) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Пётр Тышкевіч
Piotr Tyszkiewicz
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
8-ы Ваявода менскі
6 верасня 1618 — 1631
Папярэднік Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік Бальтазар Стравінскі
10-ы Кашталян менскі
28 ліпеня 1611 — 6 верасня 1618
Папярэднік Шчасны Галоўчынскі
Пераемнік Аляксандр Слушка
Нараджэнне 30 лістапада 1571
Смерць 1631
Род Тышкевічы
Бацька Юрый Тышкевіч
Маці Тэадора Валовіч
Жонка Тэадора Галоўчынская
Дзеці Казімір, Барбара, Марыяна, Соф'я, Крысціна, Кацярына
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч

28 ліпеня 1611 прызначаны кашталянам менскім, а 6 верасня 1618 - менскім ваяводам.

Пётр Тышкевіч з'яўляўся адным з фундатараў касцёла і кляштара дамініканцаў у Менску. У 1615 годзе ён купіў пляцоўку на рагу Высокага рынка на скрыжаванні вуліц Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць для дамініканскага ордэна мураваны касцёл і двухпавярховы кляштар пры ім.

Сям'я

Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха і Аляксандра

Ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага. Пакінуў дзяцей:

Пасля смерці Пятра Тышкевіча яго жонка выйшла паўторна за віцебскага ваяводу Крыштафа Кішку.

Вонкавыя спасылкі

Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай