Мордух Насонавіч Ліўшыц: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: '{{Архітэктар}} {{Цёзкі2|Ліўшыц}} '''Мордух Насонавіч Лі{{subst:націск}}ўшыц''' ({{ДН|17|4|1918}}, г. {{МН|Рэ...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 17:05, 16 верасня 2018
Мордух Насонавіч Лі́ўшыц (17 красавіка 1918, г. Рэчыца) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969).
Мордух Насонавіч Ліўшыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1998 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. 3 1946 года працуе ў праектных інстытутах Мінска (з 1969 года галоўны архітэктар інстытута «Белкамунпраект», у 1974—1978 — інстытута «Белжылпраект»).
Творчасць
Асноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Найбольш значныя работы: у Мінску — жылыя дамы па вуліцах Я. Коласа (1951), Чырвонай (1953) і Камуністычнай (1954, абодва ў сааўт.), праспекце Ф. Скарыны (1956), 2-я чарга тэхналагічнага інстытута (1967), адміністрацыйныя карпусы Дзяржкамсельгастэхнікі і Мінпрамбуда, Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ (усе 1970), адміністрацыйныя будынкі на праспекце Ф. Скарыны (1953) і па вул. Савецкай (1976; усіх кіраўнік аўтарскага калектыву), інстытут «Белжылпраект» (1981), планіроўка жылых кварталаў на праспекце Ф. Скарыны, вуліцах Чырвонай, Я. Коласа (1950-я г.); праект рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна (1971, кіраўнік аўтарскага калектыву), серыі тыпавых праектаў жылых дамоў, гандлёвых збудаванняў і інш. грамадскіх будынкаў (усе 1957—1969); планіроўка цэнтральнай плошчы (1960) у Барысаве, помнік танкістам каля Дома афіцэраў у Мінску (1952) і інш.
Літаратура
- Ліўшыц Мордух Насонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.