Ян Дамінік Лапацінскі: Розніца паміж версіямі

біскуп жамойцкі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 16:54, 29 сакавіка 2020

Ян Дамінік Лапацінскі (9 мая 1708, мястэчка Лапаціна Мсціслаўскага ваяводства — 11 студзеня 1778) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Канонік віленскі (з 1732) і схаластык (з 1753), духоўны сакратар вялікі літоўскі (1755—1762), біскуп жамойцкі (з 1762)[2].

Ян Дамінік Лапацінскі
Ян Дамінік Лапацінскі
Ян Дамінік Лапацінскі
Герб «Любіч»
Герб «Любіч»
10-ы сакратар вялікі духоўны літоўскі
25 мая 1755 — 1762
Папярэднік Антоні Эразм Валовіч[d]
Пераемнік Томаш Ігнацы Зянковіч
біскуп жамойцкі
з 15 лютага 1762
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Антоні Дамінік Тышкевіч
Пераемнік Ян Стэфан Гедройц
Нараджэнне 9 мая 1708(1708-05-09)
Лапаціна Мсціслаўскага ваяводства
Смерць 11 студзеня 1778
Род Лапацінскія
Бацька Лявон Лапацінскі
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Лапацінскіх гербу «Любіч», сын Лявона. Навучаўся ў семінарыі місіянераў у Варшаве. Быў пробашчам у Крожах, каралеўскім капеланам.

Прыхільнік Сапегаў, быў капеланам іх саюзніка М. Масальскага, выхоўваў яго сына Ігнація. Зблізіўся з Чартарыйскімі, потым кантактаваў з гетманам вялікім літоўскім М. К. Радзівілам. Далей дзейнічаў у рэчышчы праграмы прыдворнай партыі Ю. Мнішака і яго саюзнікаў Радзівілаў.

У 1764 годзе ўдзельнічаў у абранні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Супрацоўнічаў у рэалізацыі каралеўскіх планаў рэформ. Потым прыхільна паставіўся да Барскай канфедэрацыі, але адкрыта яе не падтрымаў. У 1771 годзе перад пагрозай арышту расійскімі войскамі выехаў у Прусію, пазней вярнуўся.

Быў добрым адміністратарам, імкнуўся ўзняць узровень адукацыі святароў. Аднавіў некалькі касцёлаў і біскупскіх рэзідэнцый, заснаваў духоўную семінарыю ў Варнях. Трымаў мастацкую галерэю.

Аўтар рэлігійных твораў. Пераклаў кнігі Лангле дзю Трэснуа «Збор кароткай касцёльнай гісторыі» і Верто д’Абера «Гісторыя партугальскай рэвалюцыі» (Вільня, 1753)[3].

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі