Іван Паўлавіч Собалеў

ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза

Іва́н Па́ўлавіч Со́балеў (11 лістапада 1907 — 27 кастрычніка 1989) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Ганаровы грамадзянін Віцебска (13.10.1977)[1].

Іван Паўлавіч Собалеў
Дата нараджэння 30 кастрычніка (12 лістапада) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1989(1989-10-27) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў інжынерныя войскі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Біяграфія правіць

І. П. Собалеў нарадзіўся ў вёсцы Шапуры Віцебскага павета (зараз Віцебскага раёна Віцебскай вобласці). Скончыў сямігодку ў Сялютах[2]. Працаваў на інструментальным заводзе ў Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1931 годзе скончыў Ленінградскае ваенна-інжынернае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года.
Камандзір 19-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (7-я гвардзейская армія, Стэпавы фронт) падпалкоўнік І. П. Собалеў вызначыўся у верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра на ўчастку Салошына — Мішурын Рог у васьмідзесяці кіламетрах на поўдзень ад горада Крамянчуг (Украіна).
Ваяваў на 3-м Прыбалтыйскім, 2-м Украінскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік вызвалення Прагі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года падпалкоўніку Собалеву І. П. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны І. П. Собалеў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую інжынерную школу. З 1955 года палкоўнік І. П. Собалеў у адстаўцы. Жыў і працаваў у Віцебску.

Узнагароды правіць

медалі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць