Ігнацій Кульчынскі

Ігнацій Кульчынскі (1694, Уладзімір-Валынскі [3] — 9 студзеня 1747Гродна[4]) — дзеяч Грэка-Каталіцкай Царквы ў Рэчы Паспалітай, базыльянін, царкоўны гісторык, багаслоў, краязнавец.

Ігнацій Кульчынскі
Архімандрыт Гродзенскі
12 кастрычніка 1736 — 9 студзеня 1747
Царква Грэка-Каталіцкая Царква
Адукацыя доктар тэалогіі
Дзейнасць гісторык
Нараджэнне 1694[1][2][…]
Смерць 9 студзеня 1747(1747-01-09)[1]
Бацька Юрый
Маці Алена
Прыняцце свяшчэннага сану 1719

Біяграфія правіць

Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду[5], бацькі — Юрый і Алена[6]. Прыняў манаства ў ордэне базыльян[7]. У 1714—1720 гадах вучыўся ў Калегіюме прапаганды веры ў Рыме, па сканчэнні атрымаў ступень доктара тэалогіі[8]. Пасвечаны на святара (1719)[7]. Выкладчык філасофіі ў базыльянскай школе ў Полацку[9]. Сакратар протаархімандрыта базыльянскага ордэна Карнелія Стаўпавіцкага-Любянецкага[10], удзельнічаў у базыльянскай кангрэгацыі 1726 года ў Быцені. У 1729—1735 гадах — генеральны пракуратар (прадстаўнік) ордэна базыльян у Апостальскай Сталіцы, настаяцель царквы Святых мучанікаў Сергія і Вакха  (укр.) у Рыме[11][12]. У 1736 годзе прызначаны архімандрытам Барысаглебскага манастыра ў Гродне і афіцыялам гродзенскім. Займаў гэтыя пасады да смерці[13].[14].

Творчасць правіць

Даследаваў гісторыю праваслаўнай і ўніяцкай цэркваў на ўсходнеславянскіх землях. На падставе дакументаў рымскіх архіваў склаў і выдаў на лацінскай мове зборнік «Дакладнае паведамленне пра стан русінаў, якія ў адзінстве са Святой Рымскай Царквою знаходзяцца ў Каралеўстве Польскім». (Рым, 1727), дзе апісаў становішча уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў.

Аўтар фундаментальных прац па царкоўнай гісторыі «Вобраз Рускай Царквы…» (Рым, 1733) і «Дадатак да вобраза Рускай Царквы» (Рым, 1734). Разглядаў «Рускую Царкву» як неад’емную частку Сусветнай Каталіцкай Царквы. На думку І. Кульчынскага, усходнеславянскія землі прынялі хрысціянства ад Візантыі, калі тая знаходзілася ў кананічным адзінстве з Рымам і вызнавала каталіцтва. Каталіцкую веру «Руская Царква» захоўвала да пачатку XVI ст., а Берасцейская унія (1596) толькі аднавіла, на думку аўтару, страчанае на стагоддзе адзінства з Рымам.

У працы змешчаны кароткія біяграфіі праваслаўных і ўніяцкіх мітрапалітаў кіеўскіх з канца Х ст. да 1-й траціны XVIII ст., тэксты царкоўных статутаў, пастановы сабораў: Кіеўскага (1274), Наваградскага (1415) і Кобрынскага (1626), даецца падрабязаная інфармацыя пра царкоўна-юрыдычны статус дзевяці епархій, якія ўваходзілі на той час у Кіеўскую мітраполію. На падставе даступнай яму агіяграфічнай літаратуры даследчык склаў царкоўны каляндар з жыццяпісамі святых, шанаваных у Кіеўскай мітраполіі, якія маюць славянскае паходжанне, даў тлумачэнне асноўным святам Грэка-Каталіцкай Царквы. У працы змешчаны дакументы, звязаныя з працэсам беатыфікацыі Іасафата Кунцэвіча.

«Вобраз Рускай Царквы» і «Дадатак» з’яўляюцца важнымі крыніцамі па царкоўнай гісторыі Беларусі і Украіны, пра што сведчаць неаднаразовыя перавыданні (Пачаеў, 1759; Парыж, 1859; Фарнабара, 1970).

У рымскі перыяд І. Кульчынскі падрыхтаваў працу на польскай мове «Базыльянскія кангрэгацыі 1617—1726» (апублікавана ў перакладзе на рускую ў 1870 годзе пад назвай «Съезды базилиан Западной Руси»). Паміж 1736—1747 гадамі склаў збор жыццяпісаў святых манахаў візантыйскага абраду пад тытулам «Базыльянскі міналогій» (надрукаваны ў Вільні ў 1771 годзе).

 
Тытульны аркуш кнігі Ігнація Кульчынскага «Базыльянскі міналогій» (Вільня, 1771). Аддзел рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея

Ігнат Кульчынскі — аўтар трох твораў на італьянскай і лацінскай мовах, прысвечаных гісторыі абраза Маці Божай Жыровіцкай і яе цудатворнай копіі ў царкве Святых мучанікаў Сергія і Вакха  (укр.) ў Рыме (Madonna del Pascolo): 1) «Малітва да Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў цудатворным Жыровіцкім абразе…» (Рым, 1732); 2) «Цудатворная трохкаляровая яшма, або гістарычнае апавяданне пра тры цудатворныя абразы Дзевы Марыі…» (Рым, 1732); 3) «Вялікі знак…» (Рым, 1732).

У 1738 годзе склаў на польскай мове «Інвентар базыльянскага манастыра ў Гродна на Каложы» і «Хроніку ігуменаў, архімандрытаў, фундатараў і апякуноў Гродзенскага манастыра на Каложы» (апублікаваны ў 1870 годзе). «Інвентар» — першае ў ВКЛ дэтальнае навуковае апісанне гістарычнага помніка. Для вызначэння часу пабудовы храма гісторык выкарыстаў наватарскую для свайго часу методыку. Ён параўнаў плінфу і склад вапнавай рошчыны Барысаглебскай царквы ў Гродна і Сафійскага сабора ў Полацку, канстатаваў іх падабенства і зрабіў выснову, што абодва храмы былі пабудаваны прыкладна ў адзін і той жа час (каля 1200 года; сучасныя даследчыкі датуюць Барысаглебскую царкву ў Гродна апошняй чвэрцю ХІІ ст.). У «Хроніцы» выкладзена гісторыя манастыра пачынаючы з XV ст. да 1736 года. Прыведзены тэксты дакументаў на мове арыгінала з каментарамі складальніка[15][16] .

Зноскі

  1. а б в г https://www.google.com/search?kgmid=/g/121vxr8h Праверана 28 ліпеня 2022.
  2. http://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k2053614.r=.langFR Праверана 28 ліпеня 2022.
  3. Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.— Page 121,
  4. Neue Zeitungen von gelehrten Sachen. — 17 august 1747 . — S. 588
  5. Stebelski Ignacy. Dwa Wielkie Swiatła Na Horyzoncie Połockim. — Lwów, 1866. — S. XXXVIII — XXXIX.
  6. Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984.- Page 121. — № 21.
  7. а б Acta S. C. De Propaganda Fide Ecclesiam Catholicam Ucrainae et Bielarusjae spectanta. — Vol. III. — Romae, 1954 — P. 105 — № 934.
  8. Blazejovskyj Dmytro. Byzantine Kyivan rite students in Pontificial colleges, and in seminaries, universities and institutes of central and western Europe, 1576—1983. — Romae, 1984. — Page 121. — № 21.
  9. Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae. — Parisiis, 1859. — S. 56.
  10. Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси. // Вестник Западной России. 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 1- 43.
  11. Wojnar M. M. Basilian scholars and publishing houses (XVII—XVIII) // Записки Чина Святого Василія Великого. — 1974 — т. 3 — Вип. 1 — 4. — С. 76
  12. Алесь Суша. Ля вытокаў беларускай гістарычнай навукі: творчая спадчына Ігната Кульчынскага // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009 — № 2 — с. 28.
  13. Rechowicz M. Kulczyński Ignacy. // Polski Słownik Biograficzny.— T. XVI. — Zeszyt 2. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1971. — S. 138.
  14. J. M. G. Kulczyński Ignacy. // Podręczna encyklopedya kościelna. — T. XXIII—XXIV. — Warszawa, 1911. — S. 114—115.
  15. Алексеев Л. В. Игнатий Кульчинский — первый исследователь белорусских древностей // Древности славян и Руси. М., 1988, с. 100
  16. Святлана Марозава. Кульчынскі Ігнацій. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.4. — Мн., 1997. — С. 303.

Творы правіць

  • Variarum locubrationum tomus tertius claudens in se philosophiam naturalem seu physicam duobus libris. A. D. 1723. // Львоўская Нацыянальная Навуковая Бібліятэка імя В. Стэфаніка НАН Украіны  (укр.). — Аддзел рукапісаў.— Ф. 3. — Воп. 1 — Спр. 506.
  • Relationes authenticae de statu Ruthenorum cum Sacra Romana Congregatione Unitorum in Regno Poloniae degentium…— Romae, 1727.
  • Oratio de Beatissimae Virginis Mariae imagine Zyrowicensi… Romae, 1732
  • Il Diaspro Prodigioso di tre Colori ovvero Narrazione istorica delle tre Imagini Miracolose della Beata Vergine Maria… — Romae 1732.
  • Signum magnum quia coronatum olim a dilecto Dei hominis discipulo in Caelo visum … — Romae 1732.
  • Specimen Ecclesiae Ruthenicae ab origine susceptae fidei ad nostra usquè tempora in suis capitibus seu primatibus Russiae cum S. Sede Apostolica Romana semper unitae… — Romae, 1733; (Parisiis, 1859, Farnborough, 1970)
  • Appendix ad Specimen Ecclesiae Ruthenicae.— Romae, 1734.
  • Кульчинский И. Съезды базилиан в Западной Руси. // Вестник Западной России. — 1870. — Кн. IV. — Т. ІІ. — Отд. ІІ. — С. 1 — 43.
  • Inwentarz klasztoru bazylianskiego w Grodnie na Kołoży. // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том ІХ. — Вильна, 1870. — С. 409—412
  • Kronika ihumenow, archymandrytow, fundatorow y protektorow monastyru Grodzienskiego na Kołoży. // Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Том ІХ. — Вильна, 1870. — С. 412—454.
  • Menologium bazylianskie, to iest, Zywoty Swiętych Panskich oboiey płci z zakonu S. Bazylego W. na miesiące rozłozone. — W Wilnie, 1771.

Спасылкі правіць