Альберта Джылардзіна

італьянскі футбаліст і трэнер

Альберта Джылардзіна (італ.: Alberto Gilardino; нар. 5 ліпеня 1982) — італьянскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Джэноа».

Футбол
Альберта Джылардзіна
Агульная інфармацыя
Мянушка Gilagol[3]
Нарадзіўся 5 ліпеня 1982(1982-07-05)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства  Італія
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Джэноа
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
Італія Касатэзэ
1996—1997 Італія Б’елезэ
1997—1999 Італія П’ячэнца
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Італія П’ячэнца 17 (3)
2000—2002 Італія Элас Верона 39 (5)
2002—2005 Італія Парма 96 (50)
2005—2008 Італія Мілан 94 (36)
2008—2012 Італія Фіярэнціна 118 (48)
2012—2014 Італія Джэноа 50 (19)
2012—2013   Італія Балоння 36 (13)
2014—2015 Кітай Гуанчжоу Эвергранд 14 (5)
2015   Італія Фіярэнціна 14 (4)
2015—2016 Італія Палерма 33 (10)
2016—2017 Італія Эмпалі 14 (0)
2017 Італія Пескара 3 (0)
2017—2018 Італія Спецыя 16 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Італія Італія (да 15) 10 (1)
1998 Італія Італія (да 16) 2 (0)
1999—2000 Італія Італія (да 18) 3 (0)
2000 Італія Італія (да 20) 8 (3)
2000—2004 Італія Італія (да 21) 30 (19)
2004 Італія Італія (алімп.) 6 (4)
2004—2013 Італія Італія 58 (19)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Італія Рэдзата трэнер
2019 Італія Рэдзата
2019—2020 Італія Про Верчэлі
2020—2021 Італія Сіена
2021 Італія Сіена
2022— Італія Джэноа
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Афіны 2004 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Германія 2006
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер Ордэны За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Кавалер Ордэны За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 верасня 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Джылардзіна пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сезоне 1999/2000. За гэты сезон ён правёў 17 матчаў у лізе і забіў 3 галы. Наступны сезон гулец правёў у «Вероне», якая купіла яго за 5 мільёнаў еўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сезоны ў клубе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.

Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў еўра, задаволіўшы запыт былога трэнера «Вероны» Чэзарэ Прандэлі. У новым клубе Альберта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 года Джылардзіна быў прададзены ў «Мілан» за 24 мільёны еўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілан» у чэмпіянаце, але не здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, не забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.

25 мая 2008 года спартыўны дырэктар «Фіярэнціны» Панталеа Корвін пацвердзіў, што дамоўленасць з «Міланам» па набыцці Джылардзіна дасягнута, і 28 мая Альберта перайшоў у склад фларэнційскага клуба за 15 мільёнаў еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнер «Фіярэнціны» Чэзарэ Прандэлі раней працаваў з Джылардзіна ў «Парме».

30 снежня 2011 года Джылардзіна паспяхова прайшоў медабследаванне ў «Джэноа» і 4 студзеня 2012 года падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 гады. 31 жніўня 2012 года гулец перайшоў у «Балонню» на правах гадавой арэнды.

5 ліпеня 2014 года было абвешчана пра пераход гульца ў кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» за 5 млн еўра[4]. Да гэтага ў кітайскі клуб быў запрошаны партнёр Альберта па зборнай Італіі Алесандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 года Альберта накіраваўся ў «Фіярэнціну» на правах арэнды.

28 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Джылардзіна ў «Палерма»[5]. 7 ліпеня 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Эмпалі»[6], аднак ужо ў студзені 2017 года пакіуў яго, каб далучыцца да «Пескары»[7]. Па выніках сезона 2016/17 «Пескара» страціла месца ў Серыі A, і Джылардзіна пакінуў клуб.

У кастрычніку 2017 года стаў іграком клуба «Спецыя» з Серыі B. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера правіць

Джылардзіна гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Афінах, атрымаўшы бронзавы медаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2004 годзе. На цяперашні момант Джылардзіна з’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 года).

Альберта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце свету 2006. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі, у дадатковы час паразіўшы каркас брамы і аддаўшы галявы пас на Алесандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 года Джылардзіна прыняў капітанскую павязку ў Даніэле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысць Італіі з лікам 2:0.

Трэнерская кар’ера правіць

У верасні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8] і неўзабаве атрымаў трэнерскую ліцэнзію[9]. У лютым 2019 года ўзначаліў аматарскі клуб «Рэдзата» з Серыі D[10].

У сезоне 2019/20 быў галоўным трэнерам клуба «Про Верчэлі», а ў верасні 2020 года ўзначаліў «Сіену», якая толькі перарэгістравалася пад новай юрыдычнай асобай і стала выступаць у Серыі D. У студзені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб, анжак ужо ў лютым вярнуўся на пасаду. Па выніках сезона 2020/21 «Сіена» выйшла ў Серыю C, аднак пасля дрэннага пачатку сезона 2021/22 у кастрычніку 2021 года Джылардзіна быў звольнены.

У ліпені 2022 года ўзначаліў моладзевую каманду «Джэноа», а ў снежні 2022 года стаў галоўным трэнерам асноўнай каманды. Па выніках сезона 2022/23 вярнуў «Джэноа» ў Серыю A.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

«Мілан»:

«Гуанчжоу Эвергранд»:

Міжнародныя правіць

Італія:

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць