Баршчыў[1] (укр.: Борщів) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны, былы раённы цэнтр, цэнтр тэрытарыяльнай грамады, чыгуначная станцыя.

Горад
Баршчыў
укр.: Борщів
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1456
Першая згадка
Горад з
Плошча
км²
Вышыня цэнтра
290 м
Насельніцтва
11000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3541
Паштовы індэкс
48700
КААТУУ
6120810100
Афіцыйны сайт
Баршчыў на карце Украіны ±
Баршчыў (Украіна)
Баршчыў
Баршчыў (Цярнопальская вобласць)
Баршчыў

Гісторыя правіць

На месцы сучаснага горада існавала ўмацаванне часоў Кіеўскай Русі, якое з 1199 г. належала Галіцка-Валынскага княства. Пасля XIV ст. яно адышло да Вялікага Княства Літоўскага, а пасля — Каралеўства Польскага.

У канцы XV ст. пачаліся турэцка-татарскія напады на Падолле. Легенда тлумачыць назву горада тым, што ягоныя жыхары нібыта падчас аднаго з такіх набегаў утапілі татарына ў казані з баршчом.

У пачатку XVІІ ст. тут збудавалі замак, пасля перабудаваны на палац, які да нашага часу не захаваўся. У 1629 г. Баршчыў атрымаў магдэбургскае права. Горад атрымаў свой герб — залаты сноп на фоне падоўжных каляровых палос. А таксама права на тры штогадовых кірмашы і адзін штотыднёвы у чацвер.

У 1772 г. горад адыйшоў да Аўстрыі. У 1809—1815 гг. ён знаходзіўся пад уладай Расіійскай імперыі, пасля чаго быў вернуты да Аўстрыі, быў цэнтрам павета.

У пачатку ліпеня 1919 г. у горад пераехаў ўрад Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі на чале з прэзідэнтам Яўгенам Петрушэвічам. 8 ліпеня 1919 г. у горад прыбыў галоўны атаман арміі Украінскай Народнай Рэспублікі Сымон Пятлюра з прадстаўнікамі штаба арміі УНР для перамоваў з прэзідэнтам ЗУНР Яўгенам Петрушэвічам. На сустрэчы, улічваючы бязвыхаднасць сітуацыі, было прынята рашэнне аб пераходзе Украінскай Галіцкай арміі і ўрада ЗУНР за раку Збруч.

У 1919—1939 гг. горад уваходзіў у склад міжваеннай Польшчы. У 1939 г. далучаны да УССР.

Зноскі