Валерый Валер’евіч Патароча

беларускі футбаліст

Валерый Патароча (нар. 16 красавіка 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Футбол
Валерый Патароча
Поўнае імя Валерый Валер’евіч Патароча
Нарадзіўся 16 красавіка 1996(1996-04-16)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 75,5 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2016 Беларусь Хімік (Светлагорск) 15 (3)
2016—2017 Славакія Партызан (Бардзеёў) 26 (2)
2018 Чэхія Сокал (Гостаўнь) 12 (3)
2018 Беларусь Смалявічы 4 (0)
2019—2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 53 (22)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 8 (0)
2022—2023 Беларусь Славія (Мазыр) 31 (4)
2024— Беларусь Белшына (Бабруйск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе, аднак да асноўнай каманды не прыцягваўся.

У лютым 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[4] і ў выніку пачаў сезон 2016 у складзе светлагорскага «Хіміка». У верасні 2016 года перабраўся ў клуб «Партызан» з другога дывізіёна Славакіі[5], дзе правёў паўтары сезоны.

У першай палове 2018 года гуляў у клубе чацвёртага дывізіёна Чэхіі «Сокал»[6]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Смалявічы»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камадзе, стаў часцей выступаць за дубль.

Са студзеня 2019 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[8]. У 2020 годзе быў адным з лідараў каманды, стаў яе найлепшым бамбардзірам і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе.

У студзені 2021 года праходзіў прагляд у расійскай «Тамі», але беспаспяхова. У лютым далучыўся да брэсцкага «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за траўмы, толькі з верасня пачаў выхадзіць на поле, а з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе.

У студзені 2022 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазыран. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[11]. Большую частку сезона 2023 прапусціў праз праблемы са здароўем. У снежні 2023 года пакінуў мазырскі клуб[12].

У студзені 2024 года папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[13].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дынама (Мінск)   5 1
2014 дубль Дынама (Мінск)   22 1
2015 дубль Дынама (Мінск)   26 8
2016 (1) Д2 Хімік   5 0
2016/17 Д2 Партызан   17 1
2017/18 (1) Д2 Партызан   9 1
2017/18 (2) Д4 Сокал   12 3
2018 (2) Д1 Смалявічы   4 0
2019 Д2 Спадарожнік   27 9
2020 Д2 Спадарожнік   26 13
2021 Д1 Дынама (Брэст)   8 0
2022 Д1 Славія   29 4
2023 Д1 Славія   2 0

Крыніцы правіць

  1. Valery Patarocha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://footballfacts.ru/person/283574
  3. https://fcslavia.by/ru/player/potorocha-0
  4. Потороча не подошел «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Белорусcкий хавбек Потороча перешел в словацкий «Партизан» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Валерый Патароча(недаступная спасылка — гісторыя ). fieldoo.com.
  7. Валерий Потороча стал игроком "Смолевичей" (руск.). football.by (8 жніўня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. "Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. Потороча стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (15 лютага 2021). Праверана 26 студзеня 2024.
  10. Потороча стал игроком "Славии" (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  11. "Славия" продлила контракт с Поторочей (руск.). football.by (10 снежня 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  12. Валерий Потороча расстался со "Славией" (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  13. Игроки "Славии" и "Орши" пополнили состав "Белшины" (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.