Дублінскі замак (ірл.: Caislean Bhaile Atha Cliath) — галоўны ўрадавы комплекс будынкаў у Дубліне. Да 1922 года галоўны фарпост Брытаніі ў Ірландыі. Хоць замак існаваў ужо пры каралі Іаане, першым Лордзе Ірландыі, большасць пабудоў комплексу датуецца XVIII стагоддзем. У 1922 годзе замак урачыста быў перададзены першаму ірландскаму ўраду на чале з Майклам Колінзам.

Замак
Дублінскі замак
Dublin Castle
Сярэднявечная частка замка
Сярэднявечная частка замка
53°20′36″ пн. ш. 6°16′03″ з. д.HGЯO
Краіна  Ірландыя
Горад Дублін
Дата заснавання 1204
Будаўніцтва 12041230 гады
Сайт dublincastle.ie
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выкарыстанне правіць

Створаны першапачаткова як умацаванне горада Дублін замак на працягу ўсёй сваёй гісторыі выкарыстоўваўся з рознымі мэтамі. У розны час ён быў рэзідэнцыяй караля, намеснікаў англійскай кароны ў Ірландыі. У замку таксама размяшчаліся парламент і суды. C 1922 года на працягу 10 гадоў Дублінскі замак выконваў ролю судовага комплексу пасля моцных пашкоджанняў нанесеных падчас грамадзянскай вайны будынку Чатырох Судоў. У 1930-х было вырашана праводзіць у замку інаўгурацыю прэзідэнтаў Ірландыі. У 1938 годзе ў замку знаходзілася рэзідэнцыя першага прэзідэнта Ірландыі Хайда Дугласа. З тых часоў у замку праводзяцца афіцыйныя прыёмы глаў замежных дзяржаў, а таксама прыёмы замежных дэлегацый, праводзяцца банкеты па выпадку дзяржаўных свят.

Гісторыя правіць

Дублінскі замак пачалі будаваць адразу пасля нармандскага ўварвання па загадзе англійскага караля Іаана Беззямельнага ў 1204 годзе. Асноўныя будынкі былі гатовыя ўжо да 1230 года. Пабудаваны замак уяўляў сабой тыповы нармандскі праект з унутраным дваром акружаным высокімі тоўстымі сценамі з круглымі вежамі па вуглах. Размешчаны на паўднёвым усходзе нармандскага Дубліна замак фарміраваў мяжу горада выкарыстоўваючы натуральную перашкоду раку Подл, якая атачала яго, рака таксама выкарыстоўвалася і для напаўнення вадой рова замка. Гарадская сцяна Дубліна прылягала да паўночна-ўсходняй Парахавой вежы замка, атачала ўвесь горад і зноў злучалася з замкам з паўднёва-заходняй вежай Бірмігем-Подл. Сцяна, якая прылягала да вежы Бірмігем-Подл, мела скляпеністыя праходы для паступлення вады ў роў замка, частка гэтай сцяны захавалася дагэтуль пад пабудовамі XVIII стагоддзя і адкрыта для прагляду наведвальнікамі.

 
Капэла і іншыя помнікі геаргіянскай архітэктуры

На працягу Сярэднявечча драўляныя пабудовы ўнутранага двара перажывалі шматлікія змены, самая істотная пабудова таго часу з каменя і дрэва Вялікі Хол, выкарыстоўваўся як будынак парламента, суда і банкетнай залы, быў істотна пашкоджаны агнём падчас пажару 1673 года і неўзабаве знесены. З першапачатковых пабудоў замка не захавалася нічога, акрамя самай высокай вежы Рэкард, пабудаванай у 12281230 гадах, зубчастыя сцены вежы надбудаваны ў XIX стагоддзі.

Падчас валадарства Брытаніі ў Ірландыі фраза «каталік замка» (англ.: Castle Catholic) лічылася зневажальнай для ірландцаў і азначала добразычлівасць да брытанскай адміністрацыі.

У 1907 годзе, не задоўга да візіту караля Эдуарда VII з замка былі выкрадзены вышэйшыя знакі адрознення ордэна Святога Патрыка (англ.: Irish Crown Jewels). Каралеўскія рэгаліі адзяваліся манархам на цырымонію прысвячэння новых рыцараў. Месцазнаходжанне выкрадзенага невядома дагэтуль.

Падчас англа-ірландскай вайны замак стаў апорай Брытаніі ў Ірландыі і цэнтрам барацьбы з ірландскім сепаратызмам. Уначы 21 лістапада 1920 года ў падзямеллях замка былі забіты два афіцэры ІРА і іх сябар «пры спробе да ўцёкаў». Пасля дзень 21 лістапада 1920 года ўвайшоў у гісторыю як Крывавая нядзеля.

У 1922 годзе замак перайшоў пад юрысдыкцыю ірландскага ўрада і некаторы час выкарыстоўваўся як комплекс судовых будынкаў. Пасля таго як суды з’ехалі, замак выкарыстоўваўся для дзяржаўнага цырыманіялу, у 1930 Эйман дэ Валера як прэзідэнт Выканаўчага Савета, ад імя караля Георга V атрымаў даверчыя граматы ад паслоў замежных дзяржаў. У 1938 годзе замак выкарыстоўваўся для інаўгурацыі першага прэзідэнта Ірландыі Хайда Дугласа, у далейшым інаўгурацыя прэзідэнтаў праходзіла там у 1945, 1952, 1959, 1966, 1973, 1974, 1976, 1983, 1990 і 1997 гадах.

 
Верхні двор Дублінскага замка

У лістападзе 1974 года ў замку прайшла грамадзянская паніхіда па прэзідэнце Ірландыі Эрскіну Чайлдэрсу, які памер на сваёй пасадзе, у верасні 1975 года ў замку развітваліся з 93-гадовым Эйманам дэ Валерам, які за два гады да смерці пакінуў пасаду прэзідэнта Ірландыі.

Сучаснасць правіць

Замак з’яўляецца славутасцю Дубліна і пасля капітальнай рэканструкцыі выкарыстоўваецца для правядзення канферэнцый, падчас старшынства Ірландыі ў Еўрасаюзе ў першай палове 2004 года замак стаў месцам правядзення шматлікіх сустрэч афіцыйных асоб і канферэнцый. Цяпер у крыпце каралеўскай капліцы знаходзіцца цэнтр мастацтваў, а падзямеллі замка выкарыстоўваюцца для правядзення канцэртаў. З 2000 г. у замку размяшчаецца Бібліятэка Чэстэра Біці. Дублінскі замак адкрыты для наведвання, акрамя выпадкаў правядзення дзяржаўных цырымоній.

Спасылкі правіць